"Будзь Прыгожым Пастырам!": прыміцыйная Імша кс. Яна Кароткіна ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.05.2014 15:05
11 мая ў Глыбокім адбылася прыміцыйная Імша кс. Яна Кароткіна, які тыдзень таму атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Алега Буткевіча ў Браславе. Яшчэ месяц назад ён быў дыяканам на практыцы, а сёння цэлебраваў першую Літургію ў глыбоцкім касцёле і маліўся за нашу парафію.
Кс. Мечыслаў: "Мір мы атрымалі вялікай цаной ахвяраў гэтай вайны"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.05.2014 22:10
9 мая ў Глыбокім, у парку Перамогі, ушанавалі памяць загінулых у Другой сусветнай вайне. На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя ўлады, праваслаўны і каталіцкі святары, ветэраны, жыхары горада.
Відэарэпартаж "Каталіцкага Весніка" са святарскіх пасвячэнняў у Браславе
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.05.2014 10:29
Яшчэ раз хочацца вярнуцца да значнай падзеі ў жыцці Віцебскай дыяцэзіі, што адбылася 3 мая гэтага года ў Браслаўскім санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў, а менавіта - святарскіх пасвячэнняў двух дыяканаў - Яна Кароткіна і Аляксандра Фядотава SCJ, якія яны атрымалі з рук Віцебскага Ардынарыя - біскупа Алега Буткевіча.
Святарскае пасвячэнне дк. Яна Кароткіна
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.05.2014 11:50
3 мая ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азераў у Браславе падчас урачыстай св. Імшы адбылося святарскае пасвячэнне двух сыноў Віцебскай зямлі: дк. Яна Кароткіна (Урбаны) і дк. Аляксандра Фядотава SCJ (Шаркаўшчына).
Гэты майскі дзень стаў самым цудоўным і памятным днём у іх жыцці – яны сталі святарамі.
Вясенні адпачынак дзяцей у дэндрапарку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.05.2014 20:12
Апошні дзень красавіка выдаўся вельмі цёплым і сонечным. У школе вольны дзень ад заняткаў, таму маленькія вернікі, а менавіта дзяўчаты з дзіцячага хору і малодшыя міністранты, вырашылі правесці час разам і адпачыць з радасцю. Дапамагчы ім у гэтым вырашылі с.Таццяна, с. Лена і кс. Вячаслаў.










