Белы тыдзень – працяг сяброўства з Езусам
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2014 00:41
25 мая ў нашай парафіі адбылася ўрачыстасць І святой Камуніі. 42 хлопчыкаў і дзяўчынак прынялі Цела Езуса Хрыста і запрасілі Яго застацца з імі назаўсёды.
Зараз у парафіі праходзіць Белы тыдзень для ўзрастання ў веры і ўзмацнення маладых хрысціянаў. Кожны дзень дзяўчаты і хлопчыкі прыходзяць у касцёл з просьбамі і падзякамі, удзельнічаюць у Маёвым набажэнстве, чытаюць Божае слова. Штодня маленькія вернікі атрымоўваюць памятныя падарункі (малітоўнікі, пасведчанні, ружанцы, медалікі).
Урачыстасць І святой Камуніі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.05.2014 09:33
25 мая ў нашай парафіяльнай супольнасці адбылася вялікая ўрачыстасць. Упершыню ў сваім жыцці 42 дзіцяці прынялі Цела і Кроў Хрыста ў святой Камуніі. Да гэтага дня яны вельмі адказна рыхтаваліся праз заняткі ў катэхэзе, якія праводзіла с. Ганна Блышко.
Місія Божага пасланніка кс. Мечыслава Янчышына
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.05.2014 11:08
Агульна вядома, што за савецкім часам у мінулым стагоддзі ў Беларусі д'ябальскі атэізм зрабіў сваю агідную справу. Святыні разбураліся ці ператвараліся ў склады, клубы і іншыя падсобныя памяшканні. Аб гэтым і сёння яскрава сведчыць помнік варварству і вандалізму ў вёсцы Селішча Ушацкага раёна. Вернікі знаходзіліся ў нелегальным становішчы. Хрост, вянчанне і іншыя святыя сакрамэнты праводзіліся ў таямніцы, бо камуністычная ідыялогія не цярпела канкурэнцыі. Але ў душах людзей цеплілася вера ў Бога.
Відэарэпартаж "Каталіцкага Весніка" з прыміцыйнай Імшы кс. Яна Кароткіна ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.05.2014 22:40
Відэарэпартаж з прыміцыйнай Імшы кс. Яна Кароткіна, якая адбылася 11 мая ў нашай парафіі, дазваляе яшчэ раз перажыць хвіліны радасці і хвалявання з нагоды так значнай падзеі.
Глыбоцкія валанцёры прынялі ўдзел у практычным семінары, які праводзілі прадстаўнікі Мальтыйскай службы дапамогі з Германіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.05.2014 21:02
З 12 па 16 мая ў цэнтры “Карытас” Мінска–Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся два туры семінара ў рамках праекта “Арганізацыя службаў самадапамогі для ўмацавання парафіяльных “Карытас” у Беларусі”. На гэту сустрэчу прыехалі валанцёры з розных куточкаў нашай краіны. Прымалі ўдзел прадстаўнікі з усіх дыяцэзій Беларусі.










