Хрыстос уваскрос! Аллелюя!

chrystus zmartwychwstal…А вечарам у той самы першы дзень тыдня, у доме, дзе прабывалі вучні, з’явіўся Езус. Стаў пасярэдзіне і сказаў: Супакой Вам! (Ев. Св. Яна 20,19)

 

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце!


Уваскрослы Пан ведае найлепш патрэбу чалавечага сэрца. Гледзячы на ўстрывожаныя вочы вучняў вітае іх пасля мукі: Супакой Вам!

Асвячэнне страваў на велікодны стол. Фотарэпартаж

asviaczenne strauПаводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол.

Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.

Вялікая пятніца. Адарацыя Крыжа і Грабніца

vialikaja piatnicaВялікая пятніца. Усе хрысціяне ўспамінаюць дзень, калі памёр на крыжы Езус. Вялікая пятніца — гэта дзень духоўнага ачышчэння напярэдадні самага светлага хрысціянскага свята Вялікадня. У час Літургіі Вялікай пятніцы вернікі слухаюць словы з Евангелля пра Муку Пана, адаруюць Дрэва Крыжа і чуваюць пры грабніцы.

Крыжовы шлях па вуліцах нашага горада

kryzhovy szlahВялікая пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з'яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, Яго пакутаў і смерці на крыжы.

Вялікі чацвер

vialiki czacwer17Вялікі чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманта: Святарства і Эўхарыстыі.