Голас паклікання. Размова з кс. Дзмітрыем Барылам

ks baryla dzmКсёндз Дзмітрый Барыла, які зараз з'яўляецца пробашчам у Ракаве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) паходзіць з нашай парафіі. Радыё Марыя паразмаўляла з ім пра гісторыю паклікання да святарства, вучобу і розныя цікавыя моманты.

Sperantes in Domino - пераможца конкурсу ад Радыё Марыя

Sperantes in Domino2У канцы чэрвеня Радыё Марыя ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы пілігрымковы спеў. На працягу ліпеня канкурсанты працавалі над крэатывам і цікавай формай падачы, раскрыццём у спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу, а таксама шукалі ў сваіх архівах пілігрымковыя фотаздымкі і відэа. Бо гэтыя акалічнасці былі аднымі з пунктаў удзелу.

#ГлыбокаеБраслаў2020

braslau 4У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў прайшлі ў скарочаным фармаце. Не было радасных воклічаў і спеваў пілігрымак, якія штогод пешшу прыбывалі ў санктуарый, не было начной Літургіі і ружанцовай малітвы з працэсіяй святла па горадзе.

У Глыбокім адбылося спатканне семінарыстаў Віцебскай дыяцэзіі

seminarysty 0113 жніўня ў Глыбокім адбылася сустрэча семінарыстаў, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі. Цяпер гэта студэнты другога, першага і прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.

Вечныя шлюбы с. Алены Шубелька RM

polska s.lena szubielka

27 чэрвеня 2020 года чатыры сястры францішканкі Сям'і Марыі скалалі вечныя манаскія абяцанні. Па традыцыі манахіні з гэтай кангрэгацыі складаюць шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці ў Базыліцы на Яснай Гары ў Чэнстахове (Польшча) у літургічны ўспамін Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Сярод тых, хто назаўсёды адказалі Пану Богу «так» на Яго заклік, была сястра Алена Шубелька, якая паходзіць з нашай парафіі.