Адышла ў вечнасць с. Альжбета Венерская
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.06.2020 14:13
17 чэрвеня на 67-м годзе жыцця ў Польшчы адышла да Пана сястра Альжбета Венерская з Кангрэгацыі сясцёр францішканак Сям'і Марыі.
Сёстры Супольнасці распачалі сваю працу ў Глыбокім напрыканцы 1990 г. Першай у парафію з Польшчы прыехала с. Альжбета. Менавіта з яе дзейнасцю звязаны пачаткі існавання Кангрэгацыі ў Глыбокім.
У Глыбокім памаліліся за ахвяраў польска-савецкай вайны 1920 года
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.06.2020 12:20
10 чэрвеня на набажэнста прыбыла польская дэлегацыя на чале з Амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. З духоўных асобаў прысутнічалі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, пробашч Глыбоцкай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч і кс. Юрый Бараўнёў з Крулеўшчыны.
Парафіяльны фэст і час развітання
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.06.2020 21:13
7 чэрвеня ў нашай парафіі адбыўся фэст. Урачыстую св. Імшу ў гонар Найсвяцейшай Тройцы цэлебраваў кс. канонік Віктар Місевіч, канцлер Віцебскай дыяцэзіі. Падчас гаміліі святар заклікаў вернікаў дакрануцца да таямніцы Святой Тройцы.
Біскуп Кірыл Клімовіч адзначае 40-ю гадавіну святарства
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.06.2020 16:33
8 чэрвеня 2020 года спаўняецца 40 год з дня святарскага пасвячэння біскупа Кірыла Клімовіча, які зараз з’яўляецца пастырам Іркуцкай дыяцэзіі (Расія).
На працягу амаль 10 год (1990-1999 гг) цяперашні біскуп быў пробашчам нашай парафіі, а сёння кіруе самай вялікай па тэрыторыі дыяцэзіяй.
Парафіяльны суботнік
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.06.2020 23:06
У суботу, 6 чэрвеня, напярэдадні парафіяльнага фэста Святой Тройцы на генеральнае прыбіранне Божага дома сабраліся актыўныя вернікі. За некалькі гадзін было зроблена шмат працы: у касцеле, на тэрыторыі і ў парафіяльным доме.










