Прыміцыйная Імша кс. Яўгена Шымановіча
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.05.2020 21:55
31 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, у Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша кс. Яўгена Шымановіча.
Новапрэзбітэра наша парафія ўжо добра ведае, бо яшчэ будучы клерыкам летнімі днямі хадзіў у пілігрымкі, затым атрымаў дыяканскае пасвячэнне ў нашым касцёле, дзе і застаўся служыць. Часта кранаў сэрцы парафіян сваімі сведчаннямі, змястоўнымі і карыснымі казаннямі і канферэнцыямі. А 23 мая прыняў святарскае пасвячэнне з рук біскупа Алега Буткевіча ў Глыбокім.
Пра Будслаўскі фэст ва ўмовах пандэміі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2020 20:27
З-за пандэміі каранавірусу каталіцкія біскупы Беларусі перанеслі Будслаўскі фэст, які павінен быў адбыцца 3-4 ліпеня, на пазнейшы час, які пакуль не вызначаны. Дата правядзення вялікіх урачыстасцяў у Будславе сёлета залежыць ад таго, як будзе развівацца эпідэміялагічная сітуацыя ў краіне.
Будзьце блізка Госпада, дарагія выпускнікі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2020 19:16
30 мая, пасля ўрачыстых лінеек у школах, адзінаццацікласнікі сабраліся ў касцёле перад алтаром Пана, каб падзякаваць Богу за 11 год вучобы і прасіць аб Божым бласлаўленні на далейшы жыццёвы шлях, які распачынаюць.
Айцец Ілля Саўчанка МІС цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.05.2020 22:32
24 мая ў Глыбокім адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Іллі Саўчанкі MIC.
Святарскае пасвячэнне марыяніна прайшло 23 мая ў нашым касцёле. Айца Іллю можна смела назваць добрым плёнам парафіі Святой Тройцы і гэта ўжо пяты сын Глыбоцкай зямлі, які атрымаў пасвячэнне ў ступені прэзбітэрату.
“Сённяшні свет патрабуе Божага шаленства”: прэзбітэрый Віцебскага касцёла павялічыўся на двух святароў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.05.2020 11:42
23 мая 2020 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім біскуп Алег Буткевіч удзяліў святарскае пасвячэнне. Прэзбітэрамі Касцёла на Віцебшчыне сталі дыяканы Ілля Саўчанка з супольнасці айцоў марыянаў і Яўген Шымановіч.










