2 лютага - дзень кансэкраванага жыцця
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.02.2019 15:50
2 лютага ў Глыбокім падчас св. Імшы на 12 гадзін асаблівым чынам маліліся за сясцёр францішканак Сям'і Марыі, якія паходзяць, працавалі і цяпер нясуць служэнне ў нашай парафіі.
Адышоў у вечнасць тата с. Ганны
- Падрабязнасці
- Апублікавана 24.01.2019 19:37
24 студзеня 2019 года на 92-м годзе жыцця адышоў да Пана Аркадзій Блышко, тата с. Ганны Блышко RM.
Праваслаўны святар будзе маліцца 25 студзеня ў 12.00 у хаце спачылага ў в. Гірстуны (Глыбоцкі р-н). Пахаванне адбудзецца на мясцовых могілках.
Даверым Божай Міласэрнасці спачылага Аркадзія.
Вечны адпачынак дай яму, Пане...
Адышла ў вечнасць маці с. Людмілы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.01.2019 20:44
23 студзеня 2019 года на 80-ым годзе жыцця адышла ў вечнасць Марыя Рубніковіч, маці с. Людмілы Рубніковіч RM.
Пахавальная св. Імша будзе адпраўлена 24 студзеня ў 12.00 у касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пахаванне адбудзецца ў Задарожжы.
Даверым Божай Міласэрнасці спачылую Марыю.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...
Дзеці прадставілі сцэнку пра Божае Нараджэнне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.01.2019 11:02
6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана, дзеці нашай парафіі пад кіраўніцтвам с. Ганны Блышко прадставілі сцэнку пра Божае Нараджэнне. Актавая зала парафіяльнага дома не магла змясціць усіх жадаючых гледачоў.
Калядная сустрэча для старэйшых парафіянаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 05.01.2019 23:02
5 студзеня ў парафіяльным доме ім. кс. Юзафа Францкевіча адбылася калядная сустрэча для старэйшых глыбоцкіх парафіянаў.










