Сустрэчы "У абарону жыцця і сям'і" прайшлі ў глыбоцкіх школах
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.12.2018 22:53
У межах акцыі ў абарону жыцця, якую арганізаваў Глыбоцкі раённы выканаўчы камітэт, 5 снежня ў школах Глыбокага, а таксама ў в. Мярэцкія перад вучнямі 10 і 11 класаў выступілі лектар Дабрачыннага фонду ў абарону жыцця і сям'і «Адкрытыя сэрцы» Вольга Чаркасава і намеснік дырэктара Каардынацыйнага Цэнтра абароны жыцця і сямейных каштоўнасцяў Полацкай епархіі «ЗаРождение» Павел Сафронаў.
Рараты і віншаванне з імянінамі. Фотасправаздача
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2018 11:30
6 снежня Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін св. біскупа Мікалая. На заканчэнне раратняй св. Імшы прадстаўнікі розных суполак і груп нашай парафіі павіншавалі пробашча кс. Мікалая з імянінамі.
Віншуем з імянінамі кс. Мікалая!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.12.2018 00:00

Шаноўны кс. Мікалай!
З нагоды Дня імянінаў жадаем, каб сённяшняму патоку віншаванняў (словы, кветкі, падарункі) Вы не дазволілі заглушыць у сабе Божы голас, а ўзмоцненыя ласкамі веры і надзеі разам з намі крочылі дарогай да неба.
Жадаем таксама здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Глыбоцкай, заступніцтва святога Мікалая і таго, каб у далейшай душпастырскай паслузе ў нашай парафіі Вас суправаджалі святасць, стараннасць і адданасць, каб былі моцныя духам любові і веры, якія пакінуў нам Хрыстос.
З удзячнасцю, Вашы парафіяне
Над суперздольнасцямі хрысціяніна разважала моладзь на “Андрэйках” у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.12.2018 21:27
1 снежня 2018 года, першы зімовы дзень і апошняя субота перад Адвэнтам, сабралі маладых людзей з усёй Віцебскай дыяцэзіі ў Глыбокім. Больш за 210 чалавек вырашылі разам сустрэцца, каб радасна і з карысцю правесці час перад радасным чаканнем на прыйсце Збаўцы.
У Паставах адбылася пiлiгрымка сем’яў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.11.2018 22:10
24 і 25 лістапада ва ўтульным горадзе Паставы, у гасціннай парафіі пры касцёле Св. Антонія Падуанскага, адбылася пiлiгрымка сем’яў, арганізаваная душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі пры падтрымцы дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы”.










