Вялікая пятніца. Дыялогі з Крыжа
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.04.2019 00:04
Крыж – можна назваць адной з галоўных кніг Божага Аб’яўлення, кніг Святога Пісання, якую трэба вучыцца чытаць. Перад крыжом трэба стаяць або кленчыць, каб адчытаць, што сказаў нам Бог і што кажа нам далей. На Ім многа напісана… Крыж – гэта святая кніга, якая многа гаворыць чалавеку, але як здаецца, не да кожнага яна прамаўляе аднолькава. І нічога дзіўнага, бо не да кожнага прамаўляў Хрыстос са свайго крыжа, як гэта ўбачым за момант.
Вялікі чацвер. Бог служыць чалавеку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.04.2019 23:12
Сённяшняя літургія пераносіць нас у вячэрнік, дзе Хрыстус збіраецца са сваімі вучнямі на вячэры. Вячэры, якая становіцца апошняй. Тут Езус апошні раз сустракаецца з поўным складам сваіх апосталаў, тут дае апошнія настаўленні, тут падводзіць вынікі свайго зямнога жыцця, тут устанаўлівае дзве таямніцы — два сакрамэнты: Святарства і Эўхарыстыю, праз якія назаўсёды застанецца са сваімі вучнямі.
Вялікі чацвер. Віншуем нашых святароў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.04.2019 00:00
Вялікі чацвер - дзень устанаўлення Эўхарыстыі - сакраманту Цела і Крыві Хрыста як найвялікшай таямніцы хрысціянскай веры, і святарства - бязмежнага дару праяўлення Божай міласэрнасці, праз якія Пан Бог хоча перажываць разам з намі навяртанне і вывесці да вечнай радасці Уваскрашэння.
Дзень засяроджанасці для моладзі прайшоў у Полацку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.04.2019 19:30
13 красавіка маладыя людзі з Віцебскай дыяцэзіі прынялі ўдзел у моладзевай сустрэчы ў Полацку. Тэмы сустрэчы - Дзень засяроджанасці для моладзі. Глыбачане таксама скарысталіся гэтым цудоўным шанцам і адправіліся на сустрэчу разам з дк. Уладзіславам Шарковічам.
Нядзеля Мукі Пана або Пальмовая нядзеля
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.04.2019 16:27
Сённяшняя нядзеля мае дзве назвы: Пальмовая і Нядзеля Мукі Пана. Гэтым днём мы распачынаем Вялікі тыдзень, у якім асаблівым чынам разважаем і перажываем цярпенні і смерць Езуса на крыжы Езус сам накіроўваецца ў горад Ерузалем, каб споўніліся ўсе прароцтвы і споўнілася Божая воля.










