Глыбоцкія легіянеры аднавілі прысягу на вернасць Панне Марыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.03.2019 21:22
23 сакавіка 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі Глыбоцкай курыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, сабраліся разам, каб аднавіць прысягу на вернасць Каралеве Легіёну.
Мужчыны ва ўрачыстасць св. Юзафа. Фотафакт
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.03.2019 20:43
19 сакавіка, ва ўрачыстасць Св. Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, на заканчэнне вячэрняй св. Імшы кс. Мікалай запрасіў прысутных мужчын выйсці на сярэдзіну касцёла, каб удзяліць асаблівае бласлаўленне.
У Глыбокім прайшло рэгіянальнае спатканне святароў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.03.2019 21:50
Адбылося яно 13 сакавіка ў парафіяльным Доме імя кс. Юзафа Францкевіча.
На сустрэчу сабраліся святары і кансэкраваныя асобы з Глыбоцкага, Докшыцкага, Шаркаўшчынскага і Мёрскага дэканатаў. Упершыню ў гэтым месцы спатканне прайшло ў новым фармаце: святары сустракаліся ў больш вузкім коле. Напярэдадні, 12 сакавіка, падобная сустрэча прайшла ў Паставах для Пастаўскага, Відзаўскага і Браслаўскага дэканатаў. Як паведаміў дэкан Глыбоцкага дэканату кс. Мікалай Ціхановіч, падобная практыка спатканняў праводзіцца ў якасці эксперыменту. Час пакажа, ці будзе апраўданы такі фармат.
Карнавал для самых маленькіх
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.03.2019 22:33
2 сакавіка ў парафіяльным доме сёстры францішканкі арганізавалі для самых маленькіх глыбоцкіх парафіян баль-маскарад.
Чарговы візіт валанцёраў у псіханеўралагічны інтэрнат у Петрунове
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.03.2019 12:14
Валанцёры Глыбоцкага парафіяльнага "Карытас" падрыхтавалi музычную праграму "Мiр маей душы" для пражываючых у Глыбоцкiм псiханеўралагiчным iнтэрнаце.










