Велікапосныя рэкалекцыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.04.2019 21:30
З 11 па 13 красавіка ў нашай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі. Час падрыхтоўкі да велікодных святаў праводзіў кс. Адам Дынак, віцэ-рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску, выкладчык біблійнай тэалогіі. Тры дні навук, адмысловыя сустрэчы з мужчынамі і жанчынамі, Крыжовы шлях былі вельмі насычанымі і "праілюстраванымі" сцэнамі з Бібліі.
Глыбоцкія хлопцы прынялі ўдзел у турніры міністрантаў у Жодзіне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.04.2019 18:54
5 і 6 красавіка ў Жодзіне прайшоў турнір для міністрантаў з парафій, дзе працуюць айцы марыяне. Гэта Орша, Мінск (Сухарава), Барысаў. Але мерапрыемства павялічвае геаграфію ўдзельнікаў. Таму не першы раз ўжо далучыліся госці са Смалявіч, Мінска (Кунцаўшчына), Маладзечна і Друі. Нашы міністранты (8 хлопцаў) разам з кс. Іванам Кароткіным упершыню вырашылі прыняць удзел.
Суботнік у парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.04.2019 21:04
Суботнім сонечным днём, 6 красавіка, на генеральнае прыбіранне сабралася актыўная частка нашай парафіяльнай сям'і. За некалькі гадзін было зроблена шмат працы: у касцеле, на тэрыторыі, на кветніках, на старой плябаніі і ў парафіяльным доме.
Пра таямніцы глыбоцкіх святыняў у праграме тэлеканала «Белсат»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.04.2019 20:50
Будоўлю святыняў у старадаўнім беларускім мястэчку інспіравалі і фундавалі яго ўладальнікі, найперш – знакаміты Язэп Корсак у першай палове XVII ст, паведамляе «Белсат».
Віншуем дк. Уладзіслава з днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2019 00:00
31 сакавіка свой дзень нараджэння адзначае дыякан Уладзіслаў Шарковіч.
Паважаны дк. Уладзіслаў!
Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем вялікай радасці і моцнага здароўя, цярплівасці і вытрымкі на шляху паклікання, хрысціянскай любові і надзеі, дароў Духа Святога. Няхай Езус благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця!










