Аплатковыя сустрэчы прайшлі для сем'яў і міністрантаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.12.2018 21:56
Па-лацінску «oblatum» — ахвярны дар. Дзелячыся аплаткам, мы ахвяруем іншаму чалавеку нашу ўдзячнасць, прабачэнне, мы дзелімся з ім сваёй дабрынёй. Дзяленне аплаткам пасля прачытанага ўрыўка з Евангелля і малітвы з’яўляецца найважнейшым момантам вігілійнай вячэры.
Св. Мікалай завітаў да глыбоцкіх дзетак з падарункамі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.12.2018 10:58
22 снежня ў нашым касцёле была апошняя ў 2018 годзе раратняя св. Імша. У гэтым годзе іх было толькі 8 і штораз вялікая колькасць дзяцей прымала ўдзел. Каб аддзячыць дзеткам за іх ахвярнасць так рана ўставаць, да іх завітаў сам св. Мікалай.
Новыя канфесіяналы асвечаныя ў нашым касцёле
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.12.2018 21:09
Сапраўдным калядным падарункам для нашай парафіі сталі два новыя канфесіяналы. 20 снежня 2018 года ў нашым касцёле яны былі ўсталяваныя, а 21 снежня, у першы дзень адвэнтавых рэкалекцый, сімвалічна, бо гэта асаблівы час перад святамі для паяднання і навяртання, пасля ранішняй св. Імшы кс. Мікалай асвяціў іх і яны "прынялі" сваіх першых пенітэнтаў.
Глыбоцкая моладзь прыняла ўдзел у адвэнтавым чуванні ў Мінску
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.12.2018 21:52
У ноч з 15 на 16 снежня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі прайшло адвэнтавае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Прадстаўнікі Віцебскай дыяцэзіі (Глыбокае і Варапаева) таксама не абмінулі магчымасці разам маліцца і чуваць.
Свой першы дзень нараджэння адзначыў рух "Маці ў малітве"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 10.12.2018 23:35
10 снежня 2018 года апостальскі рух “Маці ў малітве”, які існуе ў нашай парафіі, адзначыў свой першы дзень нараджэння. З гэтай нагоды ў касцёле адбылася паўгадзінная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта і св. Імша.










