Глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў Італіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.07.2017 23:09
16 ліпеня 2017 года, у дзень Маці Божай Шкаплернай, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Георга Генсвайна, прэфекта Папскага дому і асабістага сакратара Папы на пенсіі Бэнэдыкта XVI, глыбачанін Аляксандр Івашчонак атрымаў святарскае пасвячэнне ў ордэне айцоў тэатынцаў.
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Глыбокім. Відэа
- Падрабязнасці
- Апублікавана 15.07.2017 14:58
Развітанне з фігурай Маці Божай Фацімскай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.07.2017 21:59
З 12 па 14 ліпеня фігура Маці Божай Фацімскай прабывала ў нашым парафіяльным касцёле. Вялікая колькасць людзей у гэтыя дні наведалі касцёл, каб ушанаваць Найсвяцейшую Панну. Шмат гадзін ружанцовай малітвы, марыйныя спевы, святыя Імшы, чуванне - усё гэта было на хвалу Божай Маці.
Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Фотарэпартаж з начной Імшы і працэсіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.07.2017 16:24
12 ліпеня глыбоцкая парафія Святой Тройцы сустрэла фігуру Маці Божай Фацімскай. Апоўначы адбылася св. Імша, якую ўзначаліў віцэ-дэкан Глыбоцкага дэканату і пробашч парафіі ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік. Пасля Літургіі адбылася працэсія з Маці Божай, свечкамі ў руках і спевам "З далёкай Фацімы".
Фігура Маці Божай Фацімскай прыбыла ў глыбоцкую парафію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.07.2017 22:53
12 ліпеня ў 17.30 вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім віталі перад святыняй фігуру Маці Божай Фацімскай, якая пілігрымуе па парафіях Віцебскай дыяцэзіі. Словы прывітання скіраваў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін.










