Першая Святая Камунія
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.05.2017 16:07
59 хлопчыкаў і дзяўчынак з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 28 мая 2017 года ўпершыню прынялі да сваіх сэрцаў Езуса Хрыста ў Эўхарыстыі. Два гады падрыхтоўкі папярэднічалі вельмі важнаму моманту ў жыцці маленькіх вернікаў.
"Маёўка" сем'яў сабрала 15 маладых сужэнстваў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.05.2017 13:40
20 мая ў Глыбокім адбылося спатканне сем’яў, арганізатарам якога быў пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч. Акрамя глыбачан, якіх сабралася 12 сужэнстваў разам з дзецьмі, па запрашэнні святара далучыліся і сем’і з Мінска, Смаргоні і Гродна.
Віншуем кс. Мікалая з юбілеем і гадавінай святарства!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.05.2017 00:27
14 мая пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч адзначае 40-годдзе з дня нараджэння, а 19 мая - 16-я гадавіна святарскага пасвячэння.
“Маёўка” моладзі прайшла ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.05.2017 00:10
8 мая ў Глыбокім пад такой назвай прайшла міжпарафіяльная сустрэча моладзі, якая сабрала паўсотні маладых людзей не толькі з Глыбоцкага дэканату, але і з Варапаева, Дунілавіч і Браслава.
Віншуем кс. Івана!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.05.2017 09:53
Паважаны кс. Іван!
З нагоды 3-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем Вам усяго самага найлепшага. Няхай Бог, з далоні якога Вы бераце здольнасці, прадоўжыць Вашыя гады ў міры і любові, няхай адорыць Вас здароўем і стойкасцю. Няхай св. Ян Марыя Віянэй, заступнік святароў, будзе сапраўдным узорам для Вас, добрым і шчырым апекуном і дасць моцы прыняць цяжкасці кожнага дня. Мы ўдзячны Вам за ахвярную і шчырую працу, за прыгожа абвешчанае Божае слова.










