Перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.07.2017 20:03
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія глыбачане!
“Сёлета Каталіцкі Касцёл адзначае 100-годдзе аб’яўленняў Божай Маці ў Фаціме. Як перадае гісторыя, у перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 года, у невялікай мясцовасці Cova da Iria, што каля двух кіламетраў ад Фацімы, раз у месяц, Найсвяцейшая Дзева аб’яўлялася тром партугальскім дзецям - Луцыі, Францішку і Жасінце. Падчас гэтых візіяў Багародзіца папярэджвала свет аб наступствах бязбожнага жыцця і заахвочвала да малітвы, пакаяння і навяртання, каб гэтых наступстваў пазбегнуць.
"Цаніце хрысціянскія каштоўнасці, якія перадалі нам продкі": кс. Мікалай прыняў удзел у мітынгу 3 ліпеня
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.07.2017 12:48
У Глыбокім святкаванне Дня незалежнасці, 3 ліпеня 2017 года, распачалося з мітынгу ў парку Перамогі, на якім таксама выступіў пробашч парафіі Святой Тройцы у Глыбокім ксёндз Мікалай Ціхановіч.
Глыбоцкую пілігрымку назвалі самай пабожнай
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.07.2017 23:19
У Будслаў разам з пілігрымамі прыйшлі 5 святароў і 3 законныя сястры. Таму кусташ санктуарыя ў Будславе айцец Віктар Бурлака, вітаючы глыбоцкую пілігрымку, адзначыў яе пабожнасць. Тры дні разам з глыбачанамі ішоў канцлер Віцебскай дыяцэзіі кс. Віктар Місевіч. Таксама амаль тры кіламетры з глыбоцкімі пілігрымамі прайшоў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Начлег полацкай пілігрымкі ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.07.2017 21:03
28 чэрвеня глыбоцкая парафія вітала пілігрымаў з Полацку, якія крочаць у Будслаў і прыйшлі затрымацца на начлег.
“Каралева ружанца святога – маліся за нас”: глыбоцкія дзеці адпачылі ў Пятроўшчыне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.06.2017 09:34
Пад такім дэвізам з 12 па 17 чэрвеня прайшоў каталіцкі летнік у Пятроўшчыне для 28 дзяцей з глыбоцкай парафіі. Такі дэвіз летніка быў выбраны нездарма, бо ў паўсюдным Касцёле зараз святкуецца 100-годзе фацімскіх аб’яўленняў.










