Біскуп Алег Буткевіч наведаў з афіцыйным візітам парафію ў Глыбокім

vizitacjaПастырская візітацыя біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім праходзіла 29 і 30 кастрычніка.

Глыбоцкія сем'і прынялі ўдзел у сустрэчы сем'яў у Браславе

braslau semjiЗ 21 па 22 кастрычніка ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў прайшла сустрэча сем’яў Віцебскай дыяцэзіі. Яе арганізатарам выступіла душпастырства сем’яў дыяцэзіі, а таксама фонд абароны жыцця і сям’і «Адкрытыя сэрцы», паведамляе waladarka.by.

У Глыбокім прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”

my razamЯе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел людзі з абмежаванымі магчымасцямі, іх апекуны і прадстаўнікі сацыяльных цэнтраў, якія прыехалі з Віцебска, Лепеля, Шаркаўшчыны, Мёраў, Ушачаў і іншых месцаў Віцебшчыны. Усяго ў Глыбокім сабралася каля двух соцень чалавек.

Спатканне катэхетаў прайшло ў Глыбокім

katehety16 кастрычніка ў Глыбокім адбылося спатканне катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Гэтая сустрэча прайшла ў другі раз, і зноў дзверы гасцінна адчыніў і прадаставіў памяшканне гарадскі Дом культуры.

"Святар - адзін з найкаштоўнейшых дароў Божай Міласэрнасці": прыміцыйная Імша кс. Алега Хмылко ў Глыбокім

prymicja ks aleha15 кастрычніка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прыміцыйную св. Імшу цэлебраваў кс. Алег Хмылко, які тыдзень таму, 7 кастрычніка, атрымаў у гэтым жа касцёле прэзбітэрскае пасвячэнне з рук ксяндза біскупа Алега Буткевіча.