У Глыбокім святарскае пасвячэнне атрымаў дыякан Алег Хмылко
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2017 12:02
7 кастрычніка 2017 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў дыякан Алег Хмылко.
Кс. Мікалай сустрэўся з жыхарамі і супрацоўнікамі дома-інтэрната ў Петрунове
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.09.2017 23:21
15 верасня пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч наведаў Глыбоцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў у в. Петрунова, дзе сустрэўся з жыхарамі і супрацоўнікамі.
У новы навучальны год з малітвай і бласлаўленнем
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.09.2017 21:09
Закончылася лета, а значыць распачаўся новы навучальны год. Дзеці ідуць у школу, каб атрымліваць новыя веды. Але бацькі не павінны забываць пра духоўнае і маральнае выхаванне маладога пакалення. Ніякія кружкі, секцыі, факультатывы не заменяць ведаў пра Бога. Кожны вучань з 1 па 11 клас мае абавязак праходзіць катэхізацыю, а бацькі і хросныя з'яўляюцца адказнымі за каталіцкае выхаванне сваіх дзяцей.
Завяршылася акцыя "З усмешкай у школу!"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.08.2017 11:15
З мэтай аказання падтрымкі малазабяспечаным сем'ям пры падрыхтоўцы дзяцей да школы парафіяльны "Карытас" на працягу жніўня ў касцёле праводзіў дабрачынную акцыю "З усмешкай у школу". У падрыхтаваную скрыню вернікі пакідалі канцылярскія тавары, школьныя прылады, адзенне і абутак, грашовыя сродкі.
77 вернікаў прынялі ўдзел у пілігрымцы ў Браслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.08.2017 22:01
16 жніўня з Глыбокага пасля ранішняй св. Імшы вырушыла ў шлях да браслаўскага санктуарыя пілігрымка.










