Прыміцыйная Імша айца тэатынца Аляксандра Івашчонка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.11.2017 22:00
19 лістапада 2017 года ў сваёй роднай парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прыміцыйную святую Імшу цэлебраваў кс. Аляксандр Івашчонак CR.
Запрашаем на прыміцыйную Імшу кс. Аляксандра Івашчонка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.11.2017 13:14
У нядзелю, 19 лістапада, у нашым касцеле ў 9.30 адбудзецца прыміцыйная святая Імша нашага парафіяніна кс. Аляксандра Івашчонка CR.
2 лістапада. Смерць - гэта не гульня, а рэальнасць
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.11.2017 22:30
У дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў глыбоцкія парафіяне сабраліся на малітву ў капліцы на могілках у Харашках. Перад св. Імшой адбылася малітва Каронкай да Божай Міласэрнасці, каб праз яе шмат душаў змагло вызваліцца з чыстца. У гэты дзень малітва ўзносілася не толькі за памерлых католікаў і тых, хто там пахаваны, але за ўсіх хрысціян, якія верылі і ў Імя Святой Тройцы былі ахрышчаныя.
1 лістапада. Сумневаў для асабістай святасці не павінна быць!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.11.2017 21:58
Сёння яднаемся з Касцёлам трыўмфуючым, з душамі, якія цалкам даверыліся Госпаду, Яго Жывому слову і кіраўніцтву Духа Святога. Просім Бога і прысутнага ў Ім Духа Святога, каб распаліў у нас жаданне святасці. Гэта будзе знакам таго, што мы сапраўды хочам быць у небе.
Валанцёры наведалі дапаможную школу-інтэрнат у Бягомлі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.11.2017 21:05
31 кастрычніка падчас восеньскіх канікул валанцёры парафіяльнага "Карытас" з музычна-забаўляльнай праграмай наведалі Бягомльскую дапаможную школу-інтэрнат.
Вясёлыя казачныя персанажы заахвочвалі выхаванцаў школы да актыўнага ўдзелу. Валанцёры разам з дзеткамі ўдзельнічалі ў спаборніцтвах, конкурсах і музычна-танцавальных паўзах. Хто як мог стараліся паказаць свае здольнасці.










