Пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў парафіяльны хор “Ave Maria”

glybokaje chorГэты калектыў неаднаразова ўдзельнічаў у разнастайных айчынных і міжнародных фэстах і конкурсах. Ва Усебеларускім конкурсе на лепшую песню да 500-годдзя Будслаўскай святыні перамог твор у яго выкананні. Песню “Будслаўская Божая Маці” напісалі мясцовы паэт Віталь Гарановіч і ўдзельніца хору Ганна Шакола.

10-годдзе існавання адзначылі ўдзельнікі клубу “Betel-Caritas”

betel 10 god14 лютага ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім 10-годдзе існавання святкавалі ўдзельнікі клубу для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, які мае назву “Бэтэль”.

Сёння адзначаецца Сусветны дзень хворага (+відэа)

20140211090420 4 http-bessarabiainform.com-wp-content-uploads-2013-02-feb-11-211 лютага адзначаецца Сусветны дзень хворага. Устанавіў яго бл. Ян Павел ІІ 13 мая 1992 г. У той дзень супалі 75-я гадавіна аб’яўлення Маці Божай Фацімскай і 11-я гадавіна замаху на жыццё Вялікага Папы.

Каталіцкі і праваслаўны святары атрымалі свецкую ўзнагароду з нагоды 75-годдзя Глыбоцкага раёна

75god2У рамках святкаванняў 75-годдзя абвяшчэння Глыбоцкага раёна ганаровую грамату райвыканкама атрымалі благачынны Глыбоцкай акругі пратаіерэй Міхаіл Ізаітка і айцец Марэк Пасюта, пробашч парафіі Маці Божай Вастрабрамскай ў в. Бярозаўка. Узнагароды ўручыў старшыня райвыканкама Алег Морхат.

Сустрэча студэнтаў у Глыбоцкай парафіі

studenty01У аўторак, 3 лютага ў кляштары сясцёр Францішканак Сям'і Марыі адбылася сустрэча студэнтаў, ініцыятарам якой стаў кс. Вячаслаў Пялінак. Напачатку сустрэчы святар запрасіў усіх у капліцу на супольную малітву.