У Барку ўзгадалі благаслаўлёных святароў з Беразвечча
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.03.2015 22:01
Вернікі парафіі Святой Тройцы 4 сакавіка сабраліся ва ўрочышчы Барок недалёка ад Глыбокага, каб ушанаваць памяць мучанікаў Другой сусветнай вайны, сярод якіх былі святары Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк. Парафіяне прыбылі з нагоды 73-й гадавіны мучаніцкай смерці благаслаўлёных святароў, каб ушанаваць іх светлую памяць і праз іх заступніцтва прасіць Бога аб патрэбных ласках.
Біскуп Алег нечакана завітаў у Глыбоцкую парафію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.03.2015 21:31
Нечаканай, але вельмі радаснай падзеяй для шматлікіх парафіян, якія прыйшлі ў нядзелю ў святыню, стала прысутнасць біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Святой Імшы. На пачатку Імшы-сумы кс. Вячаслаў прывітаў біскупа Алега і зазначыў, што «мы не ведалі аб прыездзе, не рыхтавалі слоў прывітання і кветак, але менавіта сёння Вы можаце ўбачыць нашу сапраўдную штодзённую парафію. Такія, якія мы ёсць, сапраўдныя».
Уражанні росіцкага пілігрыма…
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.02.2015 12:35
21 лютага 2015 года ад Глыбоцкага касцёла ад'язджаў аўтобус у Росіцу. Там я была некалькі разоў, але на гэтую ўрачыстасць ехала ўпершыню. Разам з намі ехаў кс. Вячаслаў Пялінак. Па дарозе, як заўсёды, мы маліліся, а пасля малітвы святар распавёў нам пра гісторыю Росіцы і святароў, якія да апошняга моманту былі разам з людзьмі.
Відэарэпартаж "Каталіцкага Весніка" з юбілею парафіяльнага хору "Ave Maria"
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.02.2015 23:54
15 лютага пятнаццацігоддзе свайго існавання адзначыў наш парафіяльны хор “Ave Maria”. Прадстаўляем вашай увазе відэарэпартаж "Каталіцкага Весніка" з гэтай падзеі.
Папяльцовая Серада – пачатак Вялікага Посту
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.02.2015 23:46
18 лютага ў Каталіцкім Касцеле распачаўся Вялікі Пост, які трывае 40 дзён. Вялікі Пост з’яўляецца для вернікаў заклікам да абнаўлення жыцця і ўнутранай перамены. З самага пачатку і да Пасхальнай Вігіліі, ў Касцёле не спяваюць "аллелюя". У часе Вялікага Посту, кожную пятніцу, у Касцелах адпраўляецца набажэнства Крыжовага Шляху, а ў нядзелю – набажэнства “Gorzkich Żali”. Падчас Вялікага Посту ўсе веруючыя падрыхтоўваюць свае сэрцы да самай вялікай хрысціянскай урачыстасці – Змертвыхпаўстання Езуса Хрыста.










