Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу па вуліцах Глыбокага. Фота- і відэарэпартажы

kryzhovy szlachВялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы.

«Зразумець істоту сакраманта святарства да канца немагчыма»: Імша Вячэры Пана

vialiki czacverВялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманты: святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У нашай парафіі, як і штогод, Літургія распачалася словамі віншавання, скіраванымі да святароў.

Фотарэпартаж з Пальмовай нядзелі

verbnica29 сакавіка наша парафія распачала Вялікі Тыдзень. Шмат парафіян сабраліся ў святыні, каб на супольнай малітве перажыць Вербную нядзелю.

Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы з Дзяржсакратаром Папы Францішка падзялілася Марыя Садоўская з "Веснікам Глыбоччыны"

sadouskajaАфіцыйны візіт кардынала П’етра Параліна у Беларусь адбыўся па запрашэнні кіраўніцтва нашай краіны. За час свайго знаходжання ў Беларусі іерарх прыняў удзел у сустрэчах на дзяржаўным узроўні, у тым ліку з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску.

Глыбоцкая моладзь сустрэлася з Дзяржаўным Сакратаром Папы Францішка

minsk moladzКаля тысячы маладых людзей, якія сабралася ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены разам са сваімі душпастырамі на Міждыяцэзіяльным велікапосным чуванні з 14 на 15 сакавіка, радасна віталі Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка кардынала П'етра Параліна. Сярод іх былі 50 маладых людзей з Глыбоччыны разам са святарамі Вячаславам Пялінкам і Віктарам Місевічам.