Віншуем са святам Божага Нараджэння!

354770072Хвала на вышынях Богу,
а на зямлі супакой людзям добрай волі…
Лука 2,14

Браты і сёстры!

Святой ноччу Божага Нараджэння спалоханыя пастушкі пачулі гэты цудоўны анёльскі спеў: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі…” Нібы ў тую ноч Бог хацеў сказаць чалавеку, што хвала Бога ў небе непасрэдна залежыць ад супакою ў сэрцы чалавека на зямлі. І гэта праўда. Мы здольныя па-сапраўднаму ўсхваляць нашага Пана толькі тады, калі нашыя сэрцы перапаўняе Божы супакой.

Дабрачынная акцыя “Ты – не адзін” адбылася ў Глыбокім

ty nie adzin“Ты – не адзін” - так называлася раённая дабрачынная акцыя, якая была прымеркавана да Дня інвалідаў. Гэты дзень (3 снежня) – дзень асаблівай увагі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі – закліканы нагадаць, што мы разам павінны клапаціцца аб тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. Менавіта гэты прынцып быў пакладзены ў аснову мерапрыемстваў, якія ладзіліся ў Глыбокім у рамках акцыі. Дарэчы, правесці акцыю менавіта ў такім фармаце (доўжылася яна 5 дзён) прапанавалі ксёндз парафіі Святой Тройцы Мечыслаў Янчышын і парафіяльны “Карытас”. Ідэя была ўхвалена і падтрымана раённым выканаўчым камітэтам.

Незвычайны госць завітаў на раратнюю Імшу

raratyУ нашай парафіяльнай святыні а палове сёмай гадзіны раніцы шматлюдна. Тры разы на тыдзень дарослыя і дзеткі са свечкамі і ліхтарыкамі ў руках спяшаюцца на раратнюю св. Імшу. Жаданне даўжэй паспаць адыходзіць на другі план перад тым, як прагненне асвятліць шлях Хрысту займае ў нашым сэрцы найбольшае месца.

Андрэйкі ў нашай парафіі

andrejkiКожны год у апошняю суботу перад 1 Нядзеляй Адвэнту адбываецца вясёлы вечар, так званыя Андрэйкі. Вось і 29 лістапада, як традыцыйна ў Глыбокім прайшлі Андрэйкі, у якіх удзельнічала парафіяльная моладзь.

У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч сустрэўся са святарамі дыяцэзіі

glybokae spatkanne25 лістапада ў Глыбокім, у касцёле св. Тройцы, адбылося душпастырскае спатканне біскупа Алега Буткевіча з ксяндзамі і законнымі сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча пачалася а 11 гадзіне адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой удзельнікі спаткання ў цішыні маліліся перад Езусам.