На свята Святой Сям'і сужэнствы аднавілі свае шлюбныя абяцанні

sviata sjamiСвята Святой Сям'і пачалі святкаваць ў розных краінах і дыяцэзіях ў 18 стагоддзі. Упершыню яно было ўстаноўлена 4 лістапада 1684 г. біскупам Франсуа Манмарансі-Лаваль у Канадзе, з адабрэння Папы Аляксандра VII. На стала было уведзена ў літургію Папам Львом XIII, які па просьбе кардынала Бауза, арцыбіскупа Фларэнцыі, 20 лістапада 1890 выдаў указ аб зацвярджэнні «культу глыбокай пашаны Святой Сям'і".

У Глыбокім адбылося свята “Сям’я – калыска жыцця”

kaliadny kancertЯго зладзіла ў нядзелю 28 снежня парафія Святой Тройцы.

Святочная праграма прайшла ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Перад гэтым у касцёле былі адпраўленыя набажэнствы, на якіх адбылося аднаўленне сакраманту сужэнства.

Менавіта ў гэты дзень Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. Сям’я – гэта калыска жыцця, таму па Божай задуме Езус Хрыстус павінен быў нарадзіцца ў сям’і. Таму менавіта сям’я стаіць у цэнтры ўвагі пад час святкавання Божага Нараджэння.

Ксёндз Мечыслаў дзяліўся аплаткай з пацыентамі бальніцы

shpital aplatakУ перадкалядны вечар пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім ксёндз Мечыслаў Янчышын разам з валанцёрамі парафіяльнага "Карытас" завітаў у Глыбоцкую цэнтральную бальніцу, каб падзяліцца аплаткай з хворымі, якія вымушаны на Свята Божага Нараджэння знаходзіцца ў шпіталі. Для пацыентаў бальніцы гэтая перадкалядная сустрэча са святаром была вельмі радаснай і шчаслівай. У часе ламання аплаткі ксёндз Мечыслаў жадаў усім здароўя, Божых ласкаў, аптымізму і надзеі на хуткае выздараўленне, а валанцёры "Карытас", тым часам, раздавалі хворым салодкія прысмакі.

“Святарства дар – каштоўны скарб ад Бога..”

IMG 5288Завяршаецца юбілейны год. Шэсць стагоддзяў для горада Глыбокага – гэта вялікі адрэзак часу, унікальную гісторыю якога вяршылі людзі. Так было, так ёсць, так будзе. Згадаць толькі велічную асобу Іосіфа Львовіча Корсака. Прайшло колькі стагоддзяў, а яго неацэнная спадчына – гэта духоўны скарб шматлікіх пакаленняў глыбачан. Адна з гэтых святыняў, касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім – сведчанне жывой і сапраўднай веры, бо гэта адзін з нямногіх храмаў, які дзейнічаў ў гады атэізму. Імёны святароў, якія тут служылі, упісалі  ў гісторыю горада лепшыя старонкі:

Божае Нараджэнне. Імша апоўначы. Фотарэпартаж