У Глыбокім адзначылі Свята Ахвяравання Пана

gramnicy35Яго называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі.

Падчас набажэнстваў у касцёле былі асвечаныя свечкі. Агонь быў запалены святаром каля алтара, а потым жывое святло вернікі перадавалі адзін аднаму. Пасля асвячэння свечак адбылася працэсія ў касцёле.

На свята Хросту Пана дзеці паказалі батлейку. Фотарэпартаж

scenka dziacejНа свята Хросту Пана маленькія вернікі нашай парафіі прадставілі сцэнку пра Божае Нараджэнне. 70 маленькіх хлопчыкаў і дзяўчынак пад кіраўніцтвам с. Ганны Блышко парадавалі прысутных сваім выступам.

У навагоднюю ноч маліліся за памерлых

novy god1За паўтары гадзіны да Новага 2015 году ў глыбоцкай святыні было шматлюдна. Многія вернікі не засталіся дома за сталом, але прыйшлі на Святую Імшу, падчас якой маліліся за ўсіх памерлых у 2014 годзе парафіян.

Калі збываюцца дзіцячыя сны, або Як Дзед Мароз і Снягурачка гасцілі ў бальніцы

caritas balnicaМаленькая Настачка вельмі чакала навагодняе свята. Усё ўжо было гатова: карнавальны касцюм, падрыхтаваны верш для Дзеда Мароза... Дзіцячыя мары парушыла хвароба, і Настачку паклалі ў бальніцу, літаральна за некалькі дзён да свята. Гэта было вельмі балюча, нават горш за ўколы, якія назначыў доктар.

Калядная сустрэча ў "Бэтэль-Карытас"

betel aplatakУжо прайшло колькі дзён, а маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія з'яўляюцца членамі клуба "Бэтэль-Карытас", што створаны пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, жывуць пад уражаннем перадкаляднай сустрэчы.