Вялікая субота. Хрыстос уваскрос, а дзе твая радасць?

vial subota 59"Я аб’явіў імя Тваё людзям, якіх Ты мне даў са свету. Яны былі Твае, і Ты іх Мне даў, і яны збераглі слова Тваё. Цяпер яны пазналі, што ўсё, што Ты Мне даў, гэта ад Цябе ёсць. Бо словы, якія Ты Мне даў, Я перадаў ім, і яны іх прынялі, ды пазналі, што Я ад Цябе выйшаў, і яны ўверылі, што Ты Мяне паслаў. Я не за ўсіх прашу, не прашу за свет, але за тых, якіх Ты Мне даў, бо яны – Твае, і ўсё Маё – Тваё, і Тваё – Маё; і Я ў іх праслаўлены. Я ўжо не на свеце, але яны на свеце, Я ж іду да Цябе. Ойча Святы, у імя Тваё захавай тых, якіх Мне даў, каб былі яны адно, як і Мы. А цяпер іду да Цябе і гавару гэта на свеце, каб яны радасць Маю поўную мелі ў сабе. Я перадаў ім слова Тваё, і свет іх зненавідзеў, бо яны не са свету, як і Я не са свету. Не прашу, каб іх узяў са свету, але каб іх захаваў ад ліха." (Ян, 17, 6-11,13-15)

Велікоднае віншаванне кс. Мікалая

resurectionПаважаныя глыбачане!
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Хрыстос уваскрос! Так, мы верым, сапраўды ўваскрос! Каб мы ўваскрэслі з нашых свецкіх клопатаў, з часовых каштоўнасцей: задавальнення, багацця і славы, з галоўнай хваробы - граху, але мелі жыццё ў супакоі і любові.

Асвячэнне страў. Памятай, Пасха – гэта не святочны стол!

asviaczennie strau 07Памятайце, што Пасха – гэта не святочны стол, а Пасха – гэта вера ў Езуса мёртвага і ўваскрослага. Пасха – гэта радасць, гэта пераход ад смерці да жыцця, гэта пераход з граху да любові.

Вялікая пятніца. Глядзі на Крыж!

vial piatnica21 стагоддзе… Што мы зрабілі з верай? Такія пытанні трэба задаваць усім. І гэта экзамен для ўсіх, пачынаючы ад Папы Рымскага да кожнага веруючага. Экзамен…. Як мы яго здадзім? Усё залежыць ад нас.

Узнікае пытанне: як хрысціяне збіраюцца радавацца ўваскрасенню Пана, калі ўсе панічна закрываюцца ў сваіх дамах і баяцца смерці. Трэба разважліва да ўсяго адносіцца! Але, дзе вера?

Вялікі чацвер. Давайце змагацца за Эўхарыстыю!

vial czacwer 079 красавіка 2020 года… Сёння наш глыбоцкі храм у гонар Святой Тройцы разам з Маці Найсвяцейшай перажываў Апошнюю Вячэру. Гэты вечар сапраўды падобны таму Вялікаму чацвяргу, калі Хрыстос выключна са сваімі вучнямі перажывае вось гэту таямніцу – Цела і Крыві. І ў гэты вечар Гасподзь бласлаўляе сваіх вучняў, кажучы “чыніце гэта ў памяць пра Мяне” - і такім чынам устанаўлівае Святарства.