Вялікі чацвер. Віншуем нашых святароў!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.04.2020 10:23
Вялікі чацвер - дзень, калі Езус устанавіў сакрамант Эўхарыстыі і святарства падчас Апошняй Вячэры. Зрабіў гэта, каб паклікаць апосталаў і іх пераемнікаў у Сваё святарства.
Святарская годнасць велізарная і ўзнёслая, таму што святар з'яўляецца заступнікам Хрыста на зямлі, ёсць слугой Божай ласкі і таямніцы, і ён - пасрэднік паміж Богам і людзьмі.
Імша Хрызма для прэзбітэрыя Віцебскага касцёла прайшла ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.04.2020 20:21
У Вялікую сераду, 8 красавіка ў глыбоцкім парафіяльным касцёле Святой Тройцы пры ўдзеле дзеканаў і некаторых святароў біскуп Алег Буткевіч канцэлебраваў святую Імшу Хрызма.
На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных з заклікам, што нягледзячы на трываючыя выпрабаванні для ўсяго свету, трэба імкнуцца трываць у малітве, і «знакам таго ёсць сёння гэта супольная малітва».
Магчымасць удзелу ў Пасхальным трыдууме праз тэлебачанне і інтэрнэт
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.04.2020 16:58
У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета адбудуцца прамыя трансляцыі па беларускім тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі (Мінск і Паставы), але таксама святой Імшы ў Вялікі чацвер і Літургіі Вялікай пятніцы.
"Хрысціянства - гэта не фальклор": казанне кс. Мікалая ў Пальмовую нядзелю
- Падрабязнасці
- Апублікавана 06.04.2020 17:09
"Уявіце сабе на момант: калі ў вас забраць вось гэтае святое, што называецца верай у Езуса мёртвага і ўваскрослага, то што будзе ў галовах нашых і сэрцах. Вось тое і цяпер у свеце. А мы не дадзімся! Таму што мы ў Бога верым, разумна падыходзім да справы, разумна захоўваем сродкі бяспекі, але мы хрысціяне. Хрысціянства - не фальклор, Пасха - не каляндарнае свята..." (урывак з гаміліі)
Велікапосныя рэкалекцыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.04.2020 15:22
З 2 па 4 красавіка ў нашай парафіі праходзяць велікапосныя рэкалекцыі. Праводзіць кс. Андрэй Рылка, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.
Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем да прагляду відэазапісу рэкалекцыйных навук, якія будуць дадавацца на працягу гэтых дзён. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да вялікага свята Уваскрасення Хрыста.










