Ілля Саўчанка прыняў дыяканскае пасвячэнне ў супольнасці айцоў марыянаў з рук біскупа Алега Буткевіча
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.06.2019 10:38
8 чэрвеня 2019 года ў Ліхені ў санктуарыі Маці Божай Ліхеньскай у супольнасці айцоў марыянаў адбылася вялікая радасць. Два дыяканы Матэўш Целецкі і Лукаш Гай сталі прэзбітэрамі, а два клерыкі Ілля Саўчанка і Каспер Павляк – дыяканамі. Пасвячэнні ўдзяліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч.
Першая Камунія ў нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.06.2019 12:58
2 чэрвеня трыццаць тры дзяўчынкі і хлопчыкі прынялі Першую Камунію ў нашым касцёле. Дзеці рыхтаваліся да яе два гады разам з бацькамі, святарамі і сёстрамі законнымі.
Сцеражыцеся ідалаў, дарагія выпускнікі!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.05.2019 21:49
30 мая ў нашай парафіі падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні перад алтаром Пана, каб прасіць бласлаўлення на новы этап у сваім жыцці.
"Маёўкай" завяршылі чарговы год сустрэч сем'і нашай парафіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.05.2019 22:58
25 мая сем'і нашай парафіі сабраліся на "маёўку", каб скончыць "навучальны" год, на працягу якога яны сустракаліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся ўзаемнай любові і прабачэнню.
Семінарысты з Гродна наведалі Глыбокае
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.05.2019 18:10
26 мая нашу парафію наведалі семінарысты з Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Навучэнцы разам з рэктарам кс. Віталем Вайцяхоўскім і прэфектам кс. Андрэем Лішко пілігрымуюць па парафіях, дзе такім чынам знаёмяцца з жыццём і працай у самай маладой дыяцэзіі Беларусі.










