Францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 23.05.2019 12:25
Сёстры францішканкі Сям’і Марыі запрашаюць дзяўчат на рэкалекцыі, якія пройдуць з 7 па 9 чэрвеня ў Глыбокім у кляштары сясцёр. Праводзіць духоўныя практыкаванні будзе а. Браніслаў Дашкевіч ОР.
У парафіяльным доме па суседстве рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 17.05.2019 11:43
16 мая канцлер Віцебскай дыяцэзіі і галоўны рэдактар дыяцэзіяльнай газеты кс. Віктар Місевіч здзейсніў асвячэнне новага памяшкання рэдакцыі «Каталіцкага Весніка».
Віншуем кс. Мікалая!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.05.2019 09:50
14 мая свой Дзень нараджэння адзначае пробашч нашай парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, а 19 мая - гадавіну святарскага пасвячэння.
Шчыра віншуем Вас, кс. Мікалай, з нагоды святаў! Жадаем вялікай радасці, хрысціянскай любові і надзеі. Няхай Езус заўсёды трымае за руку і благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця, а прыкладам пакоры будзе Маці Божая, якая заўсёды ахінае Вас сваёй Мацярынскай Апекай!
Віншуем кс. Івана з 5 гадавінай святарскага пасвячэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.05.2019 00:00
5 год таму, 3 мая 2014 года ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча кс. Іван Кароткін атрымаў святарскае пасвячэнне.
Моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася на «маёўку» ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.05.2019 20:52
Душпастырства моладзі Віцебскай дыяцэзіі 1 мая сабрала 75 маладых людзей у Глыбокім на міжпарафіяльную сустрэчу. Прадстаўнікі разам са сваімі святарамі і манахінямі прыбылі з Віцебска, Наваполацка, Падсвілля, Варапаева, Друі, Паставаў і Глыбокага.










