На Глыбоччыне асвяцілі два прыдарожныя крыжы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.11.2018 11:43
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, пробашч Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў адноўлены крыж каля вёскі Прыпернае і новы крыж у горадзе па вул. Чыгуначнай.
Малітва на могілках. 1 і 2 лістапада ў фотаздымках
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2018 22:14
1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, успамінаюць не толькі тых, хто быў афіцыйна абвешчаны святым або блаславёным, але і невядомых нам святых. У гэты дзень у Глыбокім адбылася працэсія на могілкі па вул. Горкага і малітва.
У Глыбокім у сёмы раз прайшла дабрачынная акцыя “Мы разам”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.10.2018 20:42
Яе арганізавалі каталіцкае дабрачыннае таварыства “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі і парафія Святой Тройцы ў Глыбокім, дзякуючы падтрымцы спонсараў і працы валанцёраў.
Канцэрт "Tekla Klebetnica" ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.10.2018 11:33
19 кастрычніка ў нашым касцёле адбыўся канцэрт з нагоды 40-й гадавіны абрання Яна Паўла II на пасад св. Пятра. Рэлігійныя і народныя песні выканаў польскі гурт "Tekla Klebetnica" («Вясковая пляткарка»), запрошаны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскім інстытутам у Мінску. Прагучалі, між іншым, улюбёныя песні святога Яна Паўла ІІ, гуральскія народныя мелодыі і ўласныя кампазіцыі гурта.
Спатканне сем'яў у трэцюю сераду месяца
- Падрабязнасці
- Апублікавана 18.10.2018 09:52
17 кастрычніка адбылася першая сустрэча для сем'яў у гэтым навучальным годзе. На ёй прысутнічала сястра назарэтанка Марыяна Алешчык, якая пазнаёміла сем'і са сваёй супольнасцю, распавяла пра працу з сем'ямі, пра асацыацыю свецкіх у іх супольнасці.










