Брат Ілля Саўчанка склаў вечныя шлюбы ў супольнасці айцоў марыянаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.10.2018 16:35
13 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага пяць клерыкаў марыянаў склалі вечныя манаскія абяцанні. Сярод іх Ілля Саўчанка МІС, які паходзіць з нашай парафіі.
Моладзь у Будславе малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.10.2018 16:16
12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». Прадстаўнікі з нашай парафіі разам з кс. Віталем і дк. Уладзіславам прынялі ўдзел у гэтай сустрэчы.
Глыбоцкія парафіяне на Ружанцовым кангрэсе ў Магілёве
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2018 23:43
6 кастрычніка 2018 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава ў Магілёве адбыўся другі Ружанцовы кангрэс. Мэта кангрэса, які арганізуюць айцы дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым годзе асаблівым апекуном Кангрэса быў св. Тамаш з Аквіну.
Ружанец у маім жыцці
- Падрабязнасці
- Апублікавана 09.10.2018 22:19
Хвала Хрысту!
У дзяцінстве, гуляючы з лялькамі, я часта бачыла, як мама малілася на ружанцы: жагналася, шаптала малітву, перабірала пацеркі. Мне хацелася мець свой ружанец, але той адзіны ляжаў на бажніцы і забаўляцца з ім не дазвалялася. Хутка навучылася маліцца і ружанец стаўся для мяне своеасаблівай падтрымкай. Трэба здаваць экзамены: - Матачка Божая, дапамажы! Каб паступіць вучыцца, каб на працы ўсё атрымлівалася – выслухай нас, Маці! Каб дзеткі былі здаровымі, каб сям’я была моцнай, зноў звярталася да Пана Бога і нашай нябеснай Заступніцы.
З днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.10.2018 12:23
Шчыра віншуем кс. Івана з днём нараджэння! Няхай Бог адорвае Вас шматлікімі ласкамі! Заступніцтва Багародзіцы, Божага благаслаўлення, здароўя душы і цела на святарскім служэнні Богу і людзям!










