Вітаем у нашай парафіі дыякана і вікарыя
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.09.2018 11:38
Згодна з дэкрэтамі біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча ў нашу Глыбоцкую парафію накіраваны на дыяканскую практыку дк. Уладзіслаў Шарковіч ад 25 жніўня 2018 года і на нясенне святарскага служэння вікарыем кс. Віталь Бяленік ад 2 верасня 2018 года.
Шчыра вітаем і жадаем плённай працы!
Сустрэча матуль у Камаях
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.08.2018 10:11
Шчаслівыя матулі вярталіся нядзельным вечарам дадому з цудоўнага падарожжа, якое адбылося 26 жніўня ў Камаі, што на Пастаўшчыне.
Глыбоцкія сем'і на рэкалекцыях у Навагрудку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.08.2018 10:56
З 8 па 14 жніўня ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для сем'яў. У дзясяты раз кляштар сясцёр назарэтанак сабраў сем'і з Гродна, Ліды, Мінска, Масквы, Смаргоні, Глыбокага і Навагрудка.
Французскі біскуп наведаў Глыбоцкую парафію
- Падрабязнасці
- Апублікавана 20.08.2018 11:07
19 жніўня нашу парафію наведаў біскуп Фрэжуса і Тулона (Францыя) Дамінік Рэ. Французскі іерарх 18 жніўня ўзначаліў галоўную св. Імшу ў Браславе падчас урачыстасцяў, а з панядзелка да серады правядзе рэкалекцыі для святароў Віцебскай дыяцэзіі.
Шлях да Валадаркі маладых сэрцаў. Пілігрымка ў Браслаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.08.2018 19:28
“Дзе ёсць Маці, там ёсць і Сын…”
Пілігрымкі існуюць вельмі даўно. Зараз вернікі могуць абраць для сябе любы зручны спосаб, каб прыйсці на Святое месца, каб прынесці сваё сэрца Марыі, а праз Яе і Богу. Аднак самымі папулярнымі застаюцца звычайныя пешыя пілігрымкі. У нашай Віцебскай дыяцэзіі месцам пакланення з’яўляецца санктуарый Маці Божай Валадаркі азёраў. Пілігрымка з Глыбокага крочыць у Браслаў ужо ў пяты раз.










