Удзел моладзі ў дыяцэзіяльнай Парафіядзе ў Оршы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.08.2018 11:45
З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я».
Трохдзённы адпачынак міністрантаў на беразе возера
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.08.2018 22:03
З 31 ліпеня па 2 жніўня 2018 года адзінаццаць міністрантаў нашай парафіі разам з вікарыем кс. Іванам Кароткіным адпачывалі на беразе возера Сэрвач, што ў Докшыцкім раёне.
Удзел нашай моладзі ў 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве і двухтыднёвы адпачынак на моры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 29.07.2018 18:37
У выніку перамогі ў ІІІ Парафіядзе дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі ў мінулым годзе, прадстаўнікі глыбоцкай парафіі атрымалі ў падарунак удзел у 30 Міжнароднай парафіядзе ў Варшаве і двухтыднёвы адпачынак у Польшчы.
Шляхам пілігрымкі “Глыбокае – Будслаў”. Піша Марына Валасар
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.07.2018 21:40
У гэтым годзе ў пілігрымку ў Будслаў я вырашыла пайсці з Глыбокага. Чаму так? Неяк абставіны склаліся. Гэта была адзіная пілігрымка, на пачатак якой мне было зручна дабірацца з Мінску. Да ўсяго, прага новых уражанняў, знаёмстваў і асваення невядомых тэрыторый заўжды вабіла да сябе.
15 юбілейная пілігрымка ў Будслаў сабрала 220 пілігрымаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 03.07.2018 22:38
Шлях да Будслава распачаўся 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, святой Імшой у святыні. Атрымаўшы сімвалы пілігрыма - бэйдж і спеўнік - калона сфармавалася на пляцы і вырушыла ў шлях. Кіраўнік пілігрымкі кс. Іван Кароткін.










