Аўтобусная пілігрымка па святынях Міншчыны і Гродзеншчыны

piligrymka grodna 15Незабыўная пілігрымка адбылася для нашых парафіянаў 23-24 чэрвеня. У гэтыя дні мы разам з нашым пробашчам кс. Мікалаем і с. Людмілай наведалі цудоўныя храмы Мінска–Магілёўскай і Гродзенскай дыяцэзіі.

"Разам мы пабудавалі касцёл у Оршы": падзяка за глыбоцкія "цаглінкі"

orsza kansekracja 029 чэрвеня ў Оршы адбылося асвячэнне новага касцёла Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Абрад асвячэння здзейснілі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі і біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На заканчэнне ўрачыстасці пробашч парафіі ксёндз Валерый Орсік уручыў падзякі прысутным біскупам і святарам тых парафій, вернікі якіх дапамаглі сваімі “цаглінкамі”-ахвяраваннямі ў будове новай святыні. Такую падзяку атрымаў на рукі і наш пробашч кс. Мікалай Ціхановіч.

Працэсія Божага Цела па вуліцах роднага горада (+відэа)

bozhe cialo 1131 мая, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада.

Пілігрымка ў Будслаў

budslau piligrymka 02Ужо вельмі хутка распачнецца пілігрымка на ўрачыстасці Маці Божай Будслаўскай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 5-6 ліпеня. Будслаўскі фэст у 2019 годзе пройдзе пад дэвізам «Каралева сем'яў, маліся за нас!».  З праграмай урачыстасці можна азнаёміцца тут>>

У добры шлях, выпускнікі, са Святым Духам і Божай мудрасцю!

vypuskniki 0830 мая ў глыбоцкіх школах прагучаў апошні званок для адзіннаццацікласнікаў. Ужо стала добрай традыцыяй, калі на ўрачыстую лінейку запрашаюць духавенства. Адміністрацыя другой сярэдняй школы заўсёды запрашае каталіцкага і праваслаўнага святароў, каб скіравалі да выпускнікоў словы настаўлення на далейшы шлях.