Сястра Нунэ Цітаян прэзентавала ў Глыбокім падручнік і сшытак для дзяцей першага году падрыхтоўкі да І Камуніі

katechet 2328 мая ў Глыбокім прайшла сустрэча катэхетаў, падчас якой былі прадстаўлены падручнік і сшытак «Бог любіць мяне» — для вучняў, якія першы год рыхтуюцца да сакраманту пакаяння і Эўхарыстыі. Прэзентацыю дыдактычных матэрыялаў правяла іх аўтар с. Нунэ Цітаян.

Парафіяльны фэст глыбачане адзначылі разам з біскупам Юзафам Станеўскім (+відэа)

fest 2527 мая вернікі Глыбокага адзначылі парафіяльны фэст у гонар Найсвяцейшай Тройцы, якога з нецярпеннем кожны год чакаюць. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Прыбылі таксама святары з дзеканату і іншых парафій, большая частка якіх несла паслугу ў сакраманце пакуты ў канфесіяналах. 

У другі раз прайшла "маёўка" сем'яў

majowka semi 2026 мая ў Глыбокім у другі раз прайшло спатканне сем’яў, т.зв. "маёўка". Сужэнствы сабраліся разам, каб скончыць "навучальны" год, на працягу якога яны збіраліся кожную трэцюю сераду месяца і вучыліся ўзаемнай любові, прабачэнню, нясенню крыжа адзін аднаго.

Глыбокае стала месцам сустрэчы выпускнікоў 2000 года Гродзенскай духоўнай семінарыі

vypuskniki GWDS 5122 мая 2018 года святары-аднакурснікі, якія разам скончылі вучобу ў Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Гродне 18 год таму, сабраліся разам на Віцебшчыне. Некаторыя з іх ўпершыню наведалі Глыбокае і парафіяльны касцёл.

Баль «Азірніся ў мінулае» сабраў сем’і ў Глыбокім

bal 06У сучасным хуткаплынным свеце цяжка знайсці час для бліжніх. У віры падзей, дзеянняў здаецца, што вы разам, вы побач з блізкімі, любімымі людзьмі. Але як часта размаўляюць па душах муж з жонкай? Ці часта знаходзяць сужонкі час, каб пабыць адно з другім? Зараз праблема сям’і стаіць вельмі востра. Гэтым пытаннем займаецца Дабрачынны фонд аховы жыцця і сям’і “Адкрытыя сэрцы”. 19 мая гэтая арганізацыя разам з Душпастырствам сем’яў Віцебскай дыяцэзіі зладзіла сямейны баль, які прайшоў у Глыбокім.