Яшчэ раз пра «Год сабакі», або Чаму мы служым «і Богу, і мамоне»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.01.2018 15:39
Колькі сябе памятаю, яны былі — быкі, козы, тыгры, малпы… Іх, як татэмных жывёл, кожны год «абагаўлялі» мае знаёмыя і нават родныя. Кітайскі «сімвал года» быццам бы мог прынесці шчасце ў Новым годзе…
Пра кітайскі каляндар, або Што рабіць з Рыжым сабакам
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.01.2018 15:36
Па кітайскім календары 2018-ы — год Рыжага cабакі. Католікі з тонка настроенай адчувальнасцю на нехрысціянскія праявы выступаюць у Крыжовы паход. Маўляў, для нас, хрысціянаў, такая сімволіка непрымальная, таму нельга вешаць календары з выявай сабакі, нельга віншаваць з Годам Сабакі, нельга... Логіка зразумелая, маюць рацыю — не паспрачаешся.
Дзеці і моладзь паказалі калядныя пастаноўкі (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.01.2018 16:09
7 студзеня 2018 года, у Свята Хросту Пана, дзеці пад кіраўніцтвам с. Ганны і моладзь разам з кс. Алегам падрыхтавалі і паказалі парафіянам калядныя пастаноўкі. Сцэнкі былі паказаны ў новым парафіяльным будынку, дзе глядацкая заля была запоўненая цалкам.
Дыплом трэцяй ступені ў конкурсе каляднай песні "Зорка Бэтлеему" (+відэа)
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.01.2018 15:49
3 студзеня 2018 года шаснаццаты раз у Мёрах прайшоў конкурс каляднай песні “Зорку Бэтлеему”.
Аўдыёзапіс гаміліі і фотарэпартаж з Пастэркі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 25.12.2017 22:06
Штогод Імша-пастэрка распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі. А перад пачаткам урачыстасці пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч, як бацька вялікай парафіяльнай сям'і, папрасіў прабачэнне ва ўсіх прысутных парафіян.










