У Глыбокім ушанавалі памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.02.2018 21:54
Мітынг-рэквіем адбыўся ў парку Перамогі 15 лютага.
29 гадоў таму, 15 лютага 1989 года, з Афганістану былі выведзеныя апошнія савецкія вайсковыя часткі. Вайсковы кантынгент Савецкага Саюза знаходзіўся ў гэтай краіне на працягу дзесяці гадоў, за гэты час згодна афіцыйных дадзеных загінула больш за 15 тысяч савецкіх вайскоўцаў. Сярод іх і пяць жыхароў Глыбоччыны, якія загінулі далёка ад роднай зямлі. Зараз, на жаль, сярод жывых няма больш за двух дзясяткаў глыбачан, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане і па розных прычынах заўчасна пайшлі з жыцця.
Папяльцовай серадой распачалі Вялікі пост
- Падрабязнасці
- Апублікавана 14.02.2018 21:39
14 лютага ў Каталіцкім Касцеле - Папялец - пачатак Вялікага посту. У касцёлах падчас св. Імшы святары пасыпаюць галовы вернікаў попелам на знак пакаяння і навяртання.
Каментарый. Пра пост у Вялікім посце
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.02.2018 19:56
14 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца Папяльцовая серада (Папялец) — першы дзень Вялікага посту. Вялікі пост з’яўляецца перыядам супольнага пакаяння. Што кажуць нам пра гэты перыяд дакументы Касцёла?
Кс. Алег развітаўся з нашай парафіяй
- Падрабязнасці
- Апублікавана 12.02.2018 20:51
11 лютага Глыбоцкая парафія развіталася з вікарыем кс. Алегам Хмылко, які згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскай дыяцэзі Алега Буткевіча накіраваны ў Віцебскую катэдральную парафію Езуса Міласэрнага.
Глыбоцкая моладзь пабывала на фестывалі хрысціянскай музыкі ў Баранавічах
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.02.2018 15:48
10 лютага 2018 года ў Баранавічах у сёмы раз прайшоў фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў».










