Яшчэ адзін крыж заменены на вежы касцёла

nowy krzyz 2 1527 студзеня 2020 года, ва ўспамін бл. Юрыя Матулевіча, быў асвечаны яшчэ адзін новы крыж для правай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.

Расклад рэкалекцый на люты-сакавік у Росі

rosУ рэкалекцыйным доме “Голас Айца” ў Росі (Гродзенская дыяцэзія) на люты–сакавік 2020 года запланаваны шэраг духоўных практыкаванняў. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Віншуем дк. Яўгена з днём нараджэння!

kwetki8 студзеня свой дзень нараджэння адзначае дыякан Яўген Шымановіч.

Паважаны дк. Яўген!

Шчыра віншуем Вас са святам і жадаем вялікай радасці, хрысціянскай любові і надзеі. Няхай Езус заўсёды трымае за руку і благаслаўляе кожную хвіліну Вашага жыцця, а прыкладам пакоры будзе Маці Божая, якая заўсёды ахінае Вас сваёй Мацярынскай Апекай!

«Sperantes in Domino» атрымаў дыплом 1 ступені на фестывалі ў Мёрах

miory zorka 10Конкурс адбыўся 3 студзеня 2020 года ў Доме культуры ў Мёрах. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі васьмі парафій Віцебскай дыяцэзіі (Полацк, Глыбокае, Верхнядзвінск, Лучай, Браслаў, Варапаева, Шаркаўшчына, Мёры), парафія Святога Францішка Асізскага з вёскі Копішча (Мінскі мікрараён “Уручча”) і прадстаўніца пратэстанцкай царквы “Благадаць” з Мёраў. Дэвізам фестывалю былі словы «Спяваем усім сэрцам!»

Асвячэнне новых алтара і амбоны ў нашым касцёле

novyja altar ambona 06Сапраўдным калядным падарункам для нашай парафіі сталі новыя алтар і амбона, якія былі асвечаны 25 снежня падчас Імшы Пастэркі.