7 снежня — пасвячэнне дыяканату
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.12.2019 21:35
7 снежня 2019 года біскуп Віцебскі Алег Буткевіч удзеліць дыяканскае пасвячэнне клерыку Яўгену Шымановічу.
Урачыстасць адбудзецца ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім. Пачатак у 12 гадзін.
«Я змог прыслухацца да свайго сэрца і адчуў, што Бог са мной». Як моладзь весялілася на «Андрэйках» у Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.12.2019 21:31
У апошні дзень восені, 30 лістапада, моладзь з Віцебскай дыяцэзіі сабралася разам, каб у малітве, спевах, праслаўленні і танцах падрыхтавацца да радаснага чакання прыйсця Збаўцы. «Андрэйкі» ў «вішнёвай сталіцы» Беларусі, Глыбокім, ладзяцця ўжо пяты год запар. Сёлета тэма гучала так: «Welcome to the Касцёл». Падзяліцца радасцю ад еднасці з сям’ёй Касцёла прыехала больш за 250 чалавек.
Кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 27.11.2019 21:35
Згодна з дэкрэтам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча ад 26 лістапада 2019 года кс. Мікалай Ціхановіч прызначаны экзарцыстам Віцебскай дыяцэзіі.
Няхай праз Вашу паслугу Усемагутны Бог праяўляе сваю збаўчую моц і бязмежную міласэрнасць, а Найсвяцейшая Панна Марыя будзе для Вас і для тых, хто звернецца па дапамогу, надзейнай падтрымкай і абаронай.
Запрашаем на «Андрэйкі: Welcome to the Касцёл»
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.11.2019 21:07
Дыяцэзіяльнае душпастырства моладзі разам з парафіяй Святой Тройцы ў Глыбокім запрашаюць моладзь з Віцебскай дыяцэзіі на музычна-евангелізацыйную праграму «Андрэйкі: Welcome to the Касцёл», якая адбудзецца 30 лістапада 2019 года ў Гарадскім Доме культуры (вул. Камуністычная, 10).
Удзел глыбоцкіх міністрантаў у жодзінскім турніры
- Падрабязнасці
- Апублікавана 13.11.2019 22:58
8 і 9 лістапада ў Жодзіне прайшоў традыцыйны марыянскі турнір міністрантаў. Трынаццаты раз з’ехаліся хлопцы з розных куткоў Беларусі, каб правесці час з Богам і ў сяброўскай атмасферы пазмагацца за кубак. Больш за 90 міністрантаў з 8 парафій спаборнічалі ў розных спартыўных і інтэлектуальных конкурсах, а таксама паказвалі свае літургічныя навыкі. Другі раз глыбоцкія юнакі разам з кс. Іванам Кароткіным прымалі ўдзел у турніры.










