Віншуем кс. Уладзіслава з днём нараджэння!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 31.03.2020 10:13
31 сакавіка свой 25-ы дзень нараджэння адзначае вікарый нашай парафіі кс. Уладзіслаў Шарковіч.
Шчыра віншуем ксяндза Уладзіслава і жадаем апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, добрага плёну ў душпастырскай працы, трываласці на святарскім шляху, шмат сіл і запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых дароў Святога Духа і моцнага здароўя. Няхай Усемагутны Бог бласлаўляе Ваш зямны шлях!
Магчымасць споведзі на бягучым тыдні
- Падрабязнасці
- Апублікавана 30.03.2020 20:49
Паважаныя парафіяне! У сувязі з далей трываючай небяспекай распаўсюджвання каранавіруса, святары арганізавалі споведзь па-за гадзінамі святой Імшы.
Калі ласка, скарыстайцеся гэтай магчымасцю, каб "разгрузіць" чэргі ў дні рэкалекцый і святаў. Перакажыце гэтую інфармацыю сваім родным і знаёмым. Вельмі просім трымаць дыстанцыю ў чарзе, а таксама карыстацца сродкамі для дэзінфекцыі рук пры ўваходзе ў святыню.
Дзеці пра тат
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.03.2020 21:46
Запрашаем да прагляду відэароліка пра тату, у якім нашы парафіяльныя дзеткі, якія наведваюць святліцу, шчыра адказалі на пытанні пра сваіх дарагіх айцоў.
Парафіяльны суботнік
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.03.2020 21:36
У суботу, 21 сакавіка, на генеральнае прыбіранне сабралася актыўная частка нашай парафіяльнай сям'і. Нягледзячы на акружаючую пагрозу пандэміі, паніку ад сябе гналі працатэрапіяй ў Божым доме. За некалькі гадзін было зроблена шмат працы: у касцеле, на тэрыторыі і ў парафіяльным доме.
Бог акрыляе і натхняе ісці наперад
- Падрабязнасці
- Апублікавана 11.03.2020 21:48
Антон Тышко, алюмн 1 курса Гродзенскай Вышэйшай Духоўнай семінарыі:
“Але тыя, хто спадзяецца на Пана, адновяць сілы, расправяць крылы, як арлы, пабягуць і не стомяцца, пойдуць і не знясіляцца” (Іс 40, 31). Калі я аддаю ўсё Богу ў спадзяванні на тое, што Ён дапаможа, адчуваю новыя сілы. Гэта ўздымае на духу.










