Пастэрка-2019

pasterka 07У вігілію Божага Нараджэння вернікі і госці Глыбоцкай парафіі сабраліся на Імшу Пастэрку, якая штогод распачынаецца апоўначы працэсіяй, калі святар праходзіць праз святыню з фігуркай Дзіцяткі Езус, якую пакладзе ў яслі.

Віншаванне пробашча кс. Мікалая з Нараджэннем Пана

bozhae naradzennieДарагія глыбачане!
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце!

Хрыстус Нарадзіўся, свет узвесяліўся!

Гэта праўда гучыць па ўсім свеце, нягледзячы на раздзіраючую яго нянавісць, злосць і несправядлівасць. Езус прыходзіць зноў, як дзве тысячы гадоў таму, да кожнага з нас, каб паказаць да чаго прыводзіць жыццё без Бога і ў чым сапраўднае шчасце.

Адвэнтавыя рэкалекцыі

ks jury kuzmiczЗ 20 па 22 снежня ў нашай парафіі прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Юрый Кузьміч, пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Новы Двор (Шчучынскі дэканат, Гродзенская дыяцэзія).

У Глыбокім дзейнічае фотавыстава “Хайсы – Віцебскія Курапаты”

vystava hajsy 2Яе адкрыццё адбылося ў нядзелю 15 снежня ў касцёле Святой Тройцы.

На адкрыцці выставы выступілі яе арганізатар Ян Дзяржаўцаў, кс. Вячаслаў Барок, які адмыслова прыехаў на гэту падзею з Расонаў, грамадскі дырэктар народнага мемарыялу “Курапаты” Алесь Чахольскі, а таксама пробашч парафіі ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч.

Дыяцэзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве” прайшла ў Глыбокім

maci 0614 снежня 2019 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім прайшла дыяцэзіяльная сустрэча руху “Маці ў малітве”. Разам з матулямі радасць сустрэчы раздзялілі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, кс. Адам Квяткоўскі SDS, адказны за рух у дыяцэзіі, пробашч з Глыбокага кс. Мікалай Ціхановіч і Людміла Губіна, каардынатар руху ў Беларусі.