Мужчыны нашай парафіі ўтварылі кола Жывога Ружанца
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.03.2020 21:54
7 сакавіка ў нашай парафіі створана чарговае кола Жывога Ружанца, ужо 12-е ў супольнасці, якое будзе пад апекай св. Юзафа і св. айца Піа. Але яно адметнае тым, што чальцамі сталі толькі мужчыны, у асноўным гэта ўсе маладыя таты. Дваццаць мужчын будуць штодня трымаць ружанец у сваіх руках і ўзносіць да Бога інтэнцыі парафіі і ўсяго Касцёла.
“Народжана быць прыгожай”: нашы матулі прынялі ўдзел у рэкалекцыях для жанчын у Навагрудку
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.03.2020 17:30
У апошнія выходныя ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска.
Памёр кс. Уладзіслаў Мрувка
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.02.2020 13:29
Курыя дыяцэзіі ў Тарнаве (Польшча) паведаміла, што 24 лютага 2020 года памёр кс. Уладзіслаў Мрувка, святар гэтай жа дыяцэзіі.
Кс. Уладзіслаў нарадзіўся 24 мая 1944 года ў Альшане ў сям’і Яна і Разаліі з дому Гэймей. Вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Тарнаве і 30 мая 1971 года прыняў пасвячэнні прэзбітэрату. Працаваў у розных парафіях дыяцэзіі, а ад 1996 года да 1998 года быў выкладчыкам у духоўнай семінарыі ў Жытомірскай дыяцэзіі ва Украіне.
Парафіяльны хор “Ave Maria” адзначыў свой 20-гадовы юбілей
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.02.2020 19:07
Ён быў створаны ў лютым 2000 года. Ініцыятарам і натхняльнікам хора стаў кс. Пётр Врубель, які быў у той час пробашчам Глыбоцкай парафіі. 16 лютага 2020 года з нагоды юбілею харысты прадставілі невялічкі канцэрт для парафіянаў.
2 лютага - дзень кансэкраванага жыцця. Віншуем нашых сясцёр!
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.02.2020 16:21
Паважаныя нашыя сёстры: Ганна, Людміла і Ірына!
Дазвольце ад імя вернікаў нашай парафіі шчыра павіншаваць Вас з Днём усталявання кансэкраванага жыцця!










