Пад Глыбокім маліліся за ахвяраў таталітарных рэжымаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 08.11.2019 12:51
Святая Імша распачалася а 15 гадзіне ў чацвер 7 лістапада ў мемарыяльным комплексе "Барок", дзе пахавана каля 27 тысячаў савецкіх ваеннапалонных і некалькі соцень італьянцаў. Усе яны загінулі ад рук нацыстаў.
2 лістапада - успамін усіх памерлых
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.11.2019 20:19
Дзень задушны - дзень, калі Святы Касцёл вельмі актыўна працуе на карысць душаў чысцовых. Учора перажывалі ўрачыстасць Усіх Святых - дзень, калі просім дапамогі ў тых душаў, якія ўжо з Госпадам у нябёсах радуюцца і чакаюць уваскрасення цела. А сёння наша праца і наша заданне. Сёння мы дапамагаем нашым блізкім і родным памерлым, тым хто ў чысцы патрабуе ачышчэння, прабачэння і нашай дапамогі.
1 лістапада - урачыстасць Усіх Святых
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.11.2019 16:27
У радаснае свята Усіх Святых збіраемся на Эўхарыстыі, каб памятаць і маліцца за ўсіх тых, хто, прайшоўшы зямное паломніцтва, атрымаў асалоду свайго жыцця і радуецца хвалой адкупленых на нябёсах. Менавіта праз Эўхарыстычную Ахвяру мы хочам аб’яднацца са святымі і разам славіць Пана за цуды, якія Ён зрабіў у іх жыцці, бо ўсе мы пакліканы да ўдзелу ў Яго святасці.
Прыміцыйная святая Імша кс. Уладзіслава Шарковіча
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.10.2019 21:54
20 кастрычніка ксёндз Уладзіслаў Шарковіч, выпускнік Вышэйшай Духоўнай семінарыі ў Пінску, які 12 кастрычніка ў Віцебску прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча, цэлебраваў прыміцыйную святую Імшу ў нашай парафіі.
«Мы разам!»: У Глыбокім прайшло мерапрыемства для людзей з абмежаванымі магчымасцямі
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.10.2019 21:08
19 кастрычніка дабрачыннае таварыства "Caritas" пры парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім вось ужо у восьмы раз правяло мерапрыемства «Мы разам!» для асоб з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў.










