Аблучыны міністрантаў і лектараў

abluczyny ministrant 0429 верасня ў нашай парафіі тры кандыдаты ўрачыста былі прыняты ў шэрагі міністрантаў і яшчэ тры – сталі лектарамі. Віталь Радзішэўскі, Эміль Канчэўскі, Мікіта Сайкоўскі, Яўген Далгалёў, Мікіта Грыцкевіч, і Максім Внучкін рознымі спосабамі рыхтаваліся да гэтага дня, а таксама здавалі экзамен і хваляваліся. Падрыхтоўкай будучых міністрантаў і лектараў займаўся кс. Іван Кароткін.

Новы крыж з'явіўся на вежы касцёла

nowy krzyz 2123 верасня 2019 года, ва ўспамін св. айца Піа з П'етральчыны, адбылася важная падзея для нашай святыні. Пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч асвяціў новы крыж для левай вежы касцёла, а пасля працоўная брыгада ўсталявала яго.

Глыбачане наведалі Марыйны Санктуарый у Ліхені

lichen 14Пілігрымку арганізавала парафія Маці Божай Фацімскай у Жодзіне, і ў сувязі з наяўнасці вольных месцаў, запрасілі глыбачан. 10 верасня адзінаццаць глыбоцкіх парафіянак накіраваліся ў Марыйны Санктуарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Жодзіне, каб адтуль прадоўжыць шлях у Марыйны Санктуарый у Ліхені (Польшча).

Пілігрымка ў Браслаў

braslau piligrymka 212019 год па праву можна назваць юбілейным для Віцебскай дыяцэзіі: 20 год з яе заснавання, 10 год з каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёраў. Для пілігрымаў з Глыбоцкай парафіі гэта стала штуршком, каб людзей у сінім адзенні, якія крочаць у Браслаў, у гэтым годзе стала яшчэ больш.

У ліпені міністранты адпачылі на беразе возера

serwacz ministranty 17З 22 па 25 ліпеня 2019 года сем міністрантаў нашай парафіі разам з вікарыем кс. Іванам Кароткіным адпачывалі на беразе возера Сэрвач, што ў Докшыцкім раёне.