Christus vivit! У Браславе прайшлі Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі

braslau DDM2019 17Christus vivit! Хрыстус жыве! - пад такiм дэвiзам з 22 па 25 ліпеня 2019 года прыходзілі Дыяцэзіяльныя Днi моладзi ў Браславе, якая аб'яднала сёлета каля 100 чалавек з розных парафiй. Менавiта такiмi словамi названа адгартацыя Папы Францiшка для моладзi, выдадзеная ў красавiку гэтага года. Наша моладзь разам з дк. Уладзіславам Шарковічам прыняла ўдзел ў гэтай сустрэчы.

XVI пешая пілігрымка ў Будслаў

budslau piligrymka 473 ліпеня, вось ужо ў 16 раз, вырушыла пешая пілігрымка з Глыбокага ў Будслаў у Нацыянальны санктуарый Маці Божай. Распачаўшы шлях святой Імшой, пілігрымы падмацаваліся духоўным спажыткам, атрымалі сімвалы пілігрыма і вырушылі. На першым прыпынку адбылося знаёмства. Усе пілігрымы селі ў вялікае кола і кожны па чарзе крыху распавёў пра сябе. Як аказалася, шмат было і тых, хто ідзе ўпершыню.

Працэсія Божага Цела прайшла цэнтральнымі вуліцамі Глыбокага

bozhe cialo 0620 чэрвеня, ва ўрачыстасць Божага Цела, вернікі нашай парафіі прайшлі Эўхарыстычнай працэсіяй па вуліцах роднага горада.

Адпуст у гонар Святой Тройцы ўзначаліў біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

fest 1116 чэрвеня вернікі Глыбокага адзначылі парафіяльнае свята. Ганаровым госцем на ўрачыстасці быў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які і цэлебраваў святую Імшу.

Пад Глыбокім ушанавалі памяць святароў-мучанікаў

barok 20god beatyfik 13Святая Імша адбылася з нагоды дваццацігоддзя беатыфікацыі святым Папам Янам Паўлам ІІ 108 мучанікаў ІІ сусветнай вайны. Адбылося гэта ў Варшаве 13 чэрвеня 1999 года. Сярод гэтых блаславёных ёсць і тры святары, якія былі расстраляныя ў Барку пад Глыбокім 4 сакавіка 1942 года. Гэта ксяндзы Мечыслаў Багаткевіч, Станіслаў Пыртак і Уладзіслаў Мацьковяк.