Таты з Глыбокага прынялі ўдзел у рэкалекцыях для мужчын з назарэтанскай супольнасці

navagrudak muzhczyny 2З 18 па 20 кастрычнiка ў Навагрудку прайшлі рэкалекцыі для мужчын Назарэту.

"Адам дзе ты? Дзе мужчына ў сённяшнім свеце? Цi я ведаю, у чым маё паклiканне? Да чаго паклiканы мужчына? Цi мая жонка - гэта мой сябра, да якой iмкнуся? Цi ў мяне толькi з ей кантракт на сумеснае пражыванне?" Дапамагаў разважаць над гэтымi i iншымі пытаннямi кс. Алег Шпець.

Сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Глыбокім

katechety 028 кастрычніка 2019 года ў парафіяльным доме імя кс. Юзафа Францкевіча пры касцёле Святой Тройцы прайшла сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі.

Мерапрыемства распачалося з супольнай малітвы. На самым пачатку словы прывітання скіраваў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.

Віншуем кс. Івана з юбілеем!

kwetki8 кастрычніка свой трыццацігадовы юбілей адзначае вікарый нашай парафіі кс. Іван Кароткін. Шчыра віншуем Вас, паважаны кс. Іван, з нагоды свята і складаем шчырыя пажаданні.

Урачыстае адкрыццё святліцы

swiatlica 066 кастрычніка 2019 года, дзякуючы праекту “Утварэнне і функцыянаванне інтэграцыйных святліц для дзяцей на Беларусі”, рэалізаванаму дзякуючы Caritas Polska i праграме Польская дапамога Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча, у Глыбокім адбылося ўрачыстае адкрыццё і асвячэнне святліцы.

Удзел у ІІІ Ружанцовым кангрэсе ў Магілёве

magileu 115 кастрычніка 2019 года ў катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Св. Станіслава ў Магілёве адбыўся трэці Ружанцовы кангрэс. Яго мэта – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. Сёлетняя сустрэча прайшла пад дэвізам: «Маліцеся, «калі маеце час, увесь Ружанец штодзённа — і ў гадзіну сваёй смерці вы будзеце благаслаўляць той дзень і тую хвіліну, калі мне паверылі». [Св. Людовік Грыньён дэ Манфор; Трактат, 254].