Адпачынак сем'яў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 26.02.2018 21:00
25 лютага сем'і Глыбоцкай парафіі выехалі разам за горад, каб адпачыць і набрацца новых эмоцый. Нягледзячы на мароз, маладыя сем'і разам з маленькімі дзеткамі выбраліся на супольны адпачынак. Шчырыя ўсмешкі, салодкія пачастункі і гарачая гарбата не давалі замерзнуць на горцы.
Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю “Дыялог у сям’і”
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.02.2018 22:25
Кожную трэцюю сераду месяца маладыя сем'і Глыбоцкай парафіі збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з кс. Мікалаем падымаюць хвалюючыя тэмы. На чарговае спатканне, якое адбылося 21 лютага, былі запрошаны супрацоўнікі душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы” Іван Пузанаў і Ірына Малочка. Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю на тэму “Дыялог у сям’і”.
Часцінкі глыбоцкіх сэрцаў у аршанскім касцёле
- Падрабязнасці
- Апублікавана 22.02.2018 21:55
У першую нядзелю Вялікага посту, 18 лютага, па запрашэнні пробашча парафіі, да нас завітаў кс. Валерый Орсік, які пабудаваў новы касцёл у Оршы і цяпер засталіся аошнія, але самыя дарагія працы па ўнутраным аздабленні святыні.
Пастырскае пасланне біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча на Вялікі пост
- Падрабязнасці
- Апублікавана 21.02.2018 22:29
Паважаныя святары, шаноўныя браты і сёстры ў манастве, дарагія вернікі!
На пытанне вучняў Яна Хрысціцеля адносна посту Езус адказаў: “Ці могуць быць у жалобе госці на вяселлі, пакуль з імі жаніх? Але прыйдуць дні, калі будзе забраны ад іх жаніх, і тады будуць пасціць” (Мц 9, 15). Уваходзячы ў перыяд разважанняў пра Пасхальныя таямніцы жыцця Езуса Хрыста, у той час, калі стаўся “забраны ад іх жаніх”, мы распачалі саракадзённы Пост. На самым яго пачатку мы пачулі словы Хрыста: “Кайцеся і верце ў Евангелле!” Крыху раней, перад згаданымі словамі ў Евангеллі, Езус дае гэтаму матывацыю: “Споўніўся час, і наблізілася Божае Валадарства”(Мк1,15).
Нядзельны адпачынак міністрантаў
- Падрабязнасці
- Апублікавана 19.02.2018 11:39
Вялікі пост - гэта час не толькі малітвы, адрачэння ад ежы ці звычак; гэта таксама асаблівы час, каб упарадкаваць сваё жыццё, прымірыцца з непрыяцелямі, прысвяціць час родным, блізкім і сябрам.










