Вялікая Субота. Асвячэнне страваў на велікодны стол

vial sub asv strau 10Паводле традыцыі ў Вялікую Суботу адбываецца асвячэнне страваў на Велікодны стол. Звычаю асвячэння страваў вернікі надаюць асаблівы сэнс у перажыванні Вялікадня, але перш за ўсё трэба памятаць, што галоўную ролю ў перажыванні таямніцы Смерці і Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста з’яўляецца не знешняя, а ўнутраная, духоўная падрыхтоўка праз малітву, пост, учынкі міласэрнасці да бліжніх, святую Споведзь і Эўхарыстыю.

Літургія Вялікай Пятніцы

vial piatnica 1530 сакавіка - Вялікая Пятніца. Гэта адзіны дзень у годзе, калі ў касцёле на адпраўляецца св. Імша.
Малітва распачалася Набажэнствам Крыжовай дарогі, падчас якой святары неслі крыж. На пачатку Літургіі, ўсе святары ляглі крыжом перад алтаром, заты вернікі выслухалі словы з Евангелля паводле Яна пра Муку Пана. Гамілію прамовіў кс. Іван.

Вялікі Чацвер (+відэа)

vial piatnica 01Вялікі чацвер — гэта пачатак Святога пасхальнага трыдуума, трох святых дзён, якія і з’яўляюцца непасрэдным святкаваннем Пасхі: з вечара чацвярга да нядзелі.

Віншуем нашых святароў!

hostia1Паважаныя кс. Мікалай і кс. Іван!

Вялікі Чацвер... Віншуем вас з нагоды Дня ўстанаўлення Сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства! 
Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за вашае пакліканне і служэннне ў нашай парафіі.

"Самая доўгая дарога - ад галавы да сэрца": велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі

rekolekcje VP 11З 16 па 18 сакавіка 2018 года ў нашай парафіі адбыўся час падрыхтоўкі і духоўных разважанняў. Велікапосныя рэкалекцыі праводзіў кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія).