Глыбоцкая моладзь прыняла ўдзел у ІІІ Сустрэчы моладзі Беларусі ў Гродне
- Падрабязнасці
- Апублікавана 02.05.2018 22:08
Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!
Просім Божай дапамогі!
Каб па прыкладу Марыі, жыць з Богам у кожнай хвіліне!
Сустрэчы моладзі Беларусі. Тое, што аб’ядноўвае нас ужо ў трэці раз. Тое месца, дзе маладыя людзі могуць узмацніць або ўпэўніцца ў глыбіні сваёй веры праз знаёмства са сваімі аднагодкамі, братамі і сёстрамі ў Хрысце. У Евангеллі паводле Мацвея сказана: “Дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх”.
Сямейны баль пройдзе ў Глыбокім
- Падрабязнасці
- Апублікавана 16.04.2018 10:43
Душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і Дабрачынны фонд “Адкрытыя сэрцы” арганізуюць сямейны баль.
Легіянеры Глыбоцкай курыі аднавілі сваю прысягу на вернасць Каралеве Легіёну
- Падрабязнасці
- Апублікавана 07.04.2018 22:56
7 красавіка 2018 года ў касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім адбыўся ўрачысты штогадовы сход легіянераў Марыі «Acies». Амаль 50 членаў Легіёна, актыўных і дапаможных, узносілі свае малітвы ў святыні.
"Глыбокае мае будучыню!": Літургія Вялікай суботы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 01.04.2018 14:53
Святая Імша Вігіліі Пасхальнай вельмі багатая і прыгожая. Яна складаецца з пяці частак: літургіі святла, Божага Слова, Хросту, Эўхарыстычнай і працэсіі рэзурэкцыйнай. Літургія гэтага вечара распачалася на вуліцы абрадам святла, дзе быў асвечаны агонь і ад яго быў запалены пасхал, ад якога ў сваю чаргу ўсе вернікі запальвалі свае свечкі.










