Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у Глыбоцкай парафіі

Triduum PaschalneНа працягу трох дзён, якія называюцца «Святым Пасхальным Трыдуумам», Касцёл урачыста адзначае найбольшую таямніцу адкуплення чалавецтва, у асаблівых цэлебрацыях успамінаючы ўкрыжаванне, пахаванне і ўваскрасенне Езуса Хрыста. Прапануем расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у нашай парафіі.

Расклад велікапосных набажэнстваў у нашай парафіі

lent 7966c1

Крыжовы шлях адбываецца штодня а 08.20 перад ранішняй святой Імшой. А таксама кожную пятніцу ў 17 гадзін з удзелам дзяцей, у 18.30 – для ўсіх.

Крыжовы шлях. Разважанні глыбоцкіх настаўнікаў. 27.02.2015
Крыжовы шлях. Разважанні прадстаўнікоў глыбоцкіх прадпрыемстваў. 06.03.2015
Крыжовы шлях. Разважанні глыбоцкіх медыкаў. 13.03.2015
Крыжовы шлях. Разважанні ўдзельнікаў руху "Аднова парафіі". 20.03.2015

Кожную нядзелю а 9 гадзіне спяваюць "Песні жальбы" на польскай мове.

Рэкалекцыі ў нашай парафіі адбудуцца з 26 па 28 сакавіка.

Запрашаем да ўдзелу ў набажэнствах!

 

Парафіяльныя аб'явы

 

21 ЗВЫЧАЙНЫ ТЫДЗЕНЬ
(23 жніўня 2026)

1. На гэтым тыдні:
- панядзелак (24.08) – свята св. Барталамея, апостала;
- чацвер (27.08) – успамін св. Монікі;
- пятніца (28.08) – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла;
- субота (29.08) – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля;
________________________________________
2. Святыя Імшы на гэтым тыдні:
Пн-суб – 09.00, 18.00;
Нядзеля – 09.30, 11.00, 13.00, 18.00;
________________________________________
3. Ружанец перад вячэрняй св. Імшой праводзіць кола св. Ганны.
4. Парафіяльны Карытас заканчвае акцыю “З усмешкай у школу!” Шчыры дзякуй усім, хто прычыніўся да дабрачыннасці.
5. У наступную нядзелю (30 жніўня) падчас св. Імшаў а 11 і 18 гадзінах адбудзецца бласлаўленне школьнікаў і студэнтаў, і асвячэнне школьных прылад на новы навучальны год.
6. Айцы францішкане запрашаюць на сустрэчу з біскупам Алегам удзельнікаў руху "Маргарытка" ў Удзела. Сустрэча адбудзецца ў суботу (29 жніўня) ў 11.00.
7. На прыбіранне святыні ў суботу пасля ранішняй св. Імшы запрашаем наступныя сем’і: Семашка, Шчэбет, Сакалоўскія, Чэбан, Чарняўскія, Альхімёнак, Раловец, Барыла, Канашыц, Карнатка, Запруднік (парафіяне з вул. Леніна, д. 135 і 135а).
8. Не спыняем збор фінансавых сродкаў на далейшы рамонт нашай святыні. Грошы збіраюцца ў касцёле і з дапамогай сістэмы «Разлік» (АРІП) альбо QR-кода. Падрабязная інфармацыя на дошках аб’яў і на лістоўках на століку з часопісамі. Дзякуем за складзеныя ахвяры!
9. Няхай Добры Бог шчодра ўзнагародзіць усім, хто прыбіраў святыню, парафіяльны дом, а таксама складаў ахвяры і прыносіў кветкі. На ўвесь тыдзень працы і абавязкаў няхай Бог вас блаславіць.

Жадаем Божай ласкі!