в. Чарневічы
- Падрабязнасці
- Апублікавана 04.02.2013 15:22
Парафія і касцёл у Чарневічах знаходзяцца за некалькі кіламетраў ад парафіі ў Празароках. Касцёл быў пабудаваны ў 1920-1930 гадах. У той час гэта была вялікая парафія, але пазней, пасля наступу бальшавікоў, большасць парафіянаў выехала ў Польшчу. У 1950 г. камуністычныя ўлады зачынілі касцёл, а пробашча кс. Літвінскага выслалі ў парафію Задарожжа. Вельмі хутка новы касцёл пачаў разбурацца, а да 1990 года ў ім быў склад для збожжа. У 1991 г. пробашч парафіі ў Задарожжы кс. Люцыян Паўлік, а таксама чарневіцкія вернікі дамагліся ад ўлады таго, каб ім была вернута святыня.
Першая Святая Імша адбылася ў адрамантаваным касцёле ў 1993 г.
Цяпер у парафіі пробашчам з'яўляецца кс. Эдвард Нарадоўскі.